«Сёгун» () — амерыканскі гістарычна-драматычны тэлесерыял 2024 года. З’яўляецца другой экранізацыяй гістарычнага рамана «Сёгун» Джэймса Клавела (першая экранізацыя рамана выйшла ў 1980 годзе). Прэм’ера серыяла адбылася 27 лютага 2024 года на Hulu і FX.
Першапачаткова задумваўся як міні-серыял, але пасля паспяховага дэбюту было вырашана падоўжыць яго яшчэ на два сезоны.
Сюжэт Японія, пачатак XVII стагоддзя. Англійскі штурман Джон Блэктарн церпіць крушэнне і трапляе ў закрытую для еўрапейцаў Краіну ўзыходзячага сонца, дзе праходзіць шлях ад палоннага на мяжы жыцця і смерці да правай рукі самурая Таранагі, які змагаецца за ўладу.
Успрыманне «Сёгун» атрымаў прызнанне крытыкаў ва ўсім свеце |language=ja}}. На сайце-агрэгатары рэцэнзій Rotten Tomatoes рэйтынг міні-серыяла складае 99% на падставе 72 рэцэнзій крытыкаў і валодае сертыфікатам «свежасці». «Кансэнсус крытыкаў» сфармуляваны так: «Візуальна раскошны і ўзбагачаны культурнай праўдападобнасцю, «Сёгун» — гэта эпічная адаптацыя, якая пераўзыходзіць арыгінал». На сайце-агрэгатары Metacritic, які выкарыстоўвае сярэдняе арыфметычнае ўзважанае, рэйтынг міні-серыяла складае 84 балы са 100 магчымых на падставе 38 рэцэнзій крытыкаў, што адпавядае «ўсеагульнаму прызнанню».
Зноскі
Спасылкі Shōgun на сайце FX Shōgun на сайце Hulu
Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы 2024 года