Ганна Іванаўна Басава (нар. , пас. Грэск, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1981), дацэнт (1989)Басава, Ганна Іванаўна (кандыдат філалагічных навук; мовазнаўства; нар. 1956).

Біяграфія Нарадзілася года ў пасёлку Грэск. Скончыла ў 1978 годзе філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Руская і беларуская мова і літаратура», у 1981 годзе аспірантуру.

У 1982 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Аказіянальныя словы ў сучаснай беларускай мастацкай гаворцы» (навуковы кіраўнік прафесар Л. М. Шакун).

У 1998—2004 гадах працавала дацэнткай у Інстытуце славістыкі Універсітэта імя Фрыдрыха Шылера ў Ене (Германія), да 2002 года па сумяшчальніцтве дацэнткай Інстытута славістыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта, у 1981—1998 гадах дацэнткай кафедры беларускай мовы, у 2004—2008 гадах кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання філалагічнага факультэта БДУ, у 2008—2018 — дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Інстытута журналістыкі, 2018—2020 — намеснік дэкана факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДУ, з 2020 — прафесар кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання, намеснік дэкана факультэта журналістыкі па прафарыентацыйнай дзейнасці, з 2021 - прафесар кафедры тэхналогій камунікацыі і сувязей з грамадскасцю.

Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: мова і стыль СМІ; журналістыка; кампаратывістыка; міжкультурная камунікацыя.

Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі