TCP ( — «пратакол кіравання перадачай») — адзін з асноўных сеткавых пратаколаў, з’яўляецца часткай транспартнага ўзроўню стэка TCP/IP. Пратакол TCP забяспечвае надзейную, упарадкаваную і правераную на памылкі дастаўку патоку байтаў паміж хастамі ў сетцы, звязанай па пратаколе IP. Большасць функцыяналу Інтэрнета (напрыклад вэб-старонкі або электронная пошта) абапіраецца на TCP.
TCP адкрывае злучэнне паміж кліентам і серверам перад адпраўкай даных. Сервер павінен праслухоўваць запыты на злучэнне ад кліентаў, перш чым злучэнне будзе ўстаноўлена. Каардынацыя злучэння, паўторная перадача даных і выяўленне памылак павялічваюць надзейнасць, але патрабуюць больш часу. Праграмы, якім не патрабуецца надзейная перадача даных, могуць замест TCP выкарыстоўваць пратакол UDP.
Гісторыя У маі 1974 года Вінтан Серф і Роберт Кан апісалі міжсеткавы пратакол для сумеснага выкарыстання рэсурсаў паміж вузламі сеткі з камутацыяй пакетаў. Спецыфікацыя пратакола RFC 675 была напісана Вінтанам Серфам, Ёгенам Далалам і Карлам Саншайнам і апублікавана ў снежні 1974 года. Яна змяшчае першае пацверджанае выкарыстанне тэрміна Інтэрнэт.
Цэнтральным кампанентам прапанаванай мадэлі была так званая праграма кіравання перадачай (). Пазней маналітная праграма кіравання перадачай была падзелена на пратакол кіравання перадачай (TCP) і міжсеткавы пратакол (IP). Гэта прывяло да стварэння сеткавай мадэлі, якая стала вядомай як мадэль TCP/IP, таксама яе называлі мадэллю DOD ( — Міністэрства абароны) і мадэллю ARPANET.
У 2004 годзе Вінтан Серф і Роберт Кан атрымалі прэмію Цьюрынга за сваю працу над TCP/IP.
Функцыянал Пратакол TCP забяспечвае сувязь на узроўні паміж прыкладной праграмай і пратаколам IP. Прыкладная праграма не павінна ведаць канкрэтныя механізмы адпраўкі даных на іншы хост, напрыклад, фрагментацыю IP для падзелу даных на меншыя элементы, якія можна перадаць у асяроддзі перадачы. На транспартным узроўні TCP апрацоўвае ўсе дэталі перадачы і прадстаўляе абстракцыю сеткавага злучэння, звычайна праз інтэрфейс сокета.
Пакеты ў сетцы IP могуць быць страчаны, атрыманы некалькі разоў або дастаўлены ў іншым парадку, напрыклад з-за перагружанасці сеткі. TCP выяўляе гэтыя праблемы, запытвае паўторную перадачу страчаных даных і упарадкоўвае даныя. Калі даныя ўсё ж не атрымаецца даставіць, крыніца будзе апавешчана аб збоі. Пасля таго, як пратакол TCP на старане адрасата збірае паслядоўнасць пераданых даных, ён перадае іх праграме-адрасату. Такім чынам, TCP дадае абстракцыю паміж праграмай і сеткай.
TCP шырока выкарыстоўваецца многімі праграмамі ў Інтэрнеце, уключаючы праграмы для прагляду вэб-старонак (праз пратакол HTTP), электроннай пошты (праз пратаколы SMTP, IMAP, POP), для перадачы файлаў (FTP), дыстанцыйнага кіравання (SSH) і перадачы струменевага медыя.
TCP аптымізаваны для дакладнай дастаўкі і можа выклікаць адносна вялікія затрымкі падчас чакання паведамленняў або паўторнай перадачы страчаных паведамленняў. Такім чынам, ён не вельмі падыходзіць для праграм у рэжыме рэальнага часу, такіх як галасавая сувязь праз IP. Для такіх праграм звычайна рэкамендуюцца іншыя пратаколы, якія выкарыстоўваюць пратакол UDP.
Гл. таксама Мадэль OSI
Спасылкі RFC 793 — спецыфікацыя пратакола TCP
Катэгорыя:TCP/IP Катэгорыя:Сеткавыя пратаколы