Ванда Іванаўна Шоцік (1940 — 3 жніўня 2020) — беларускі музеязнавец.
Біяграфія З 1989 года працавала ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі навуковым супрацоўнікам новастворанага аддзела гісторыі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Займалася зборам матэрыялаў, шмат ездзіла па Гродзенскай вобласці, сустракалася з былымі членамі КПЗБ, збірала дакументы і фатаграфіі, стварыла фотавыставу да 50-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР.
З 1991 года працавала загадчыцай аддзела рэдкай кнігі. Наладжвала сувязі з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, бібліятэкамі Літвы і Польшчы, увяла музейны кнігазбор у навуковы ўжытак, чытала лекцыі. З 2003 года на пенсіі.
Памерла 3 жніўня 2020 года.
Катэгорыя:Музеязнаўцы Беларусі