Заазе́р’е (, ) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Лагойскага сельсавета.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца як маёнтак ва ўдзельным Лагожскім княстве. У першай палове XV ст. гэта быў маёнтак ва ўладанні пана Судзімонта Доргевіча, у 1448 г. пасля яго смерці маёнтак зрабіўся ўласнасцю яго сына Алехны. У пачатку XVI ст. буйны феадал Васіль Тышкевіч купіў частку двара Заазер’е ва ўдавы Пятра Белага княжны Ганны Аляксандраўны Гальшанскай. У 1570 г. Заазер’е было ўласнасцю Еўстафія Серафіма Тышкевіча — сына Васіля Тышкевіча. У XVIII ст. Заазер’е лічылася вёскай, было цэнтрам маёнтка, уладаннем віленскага каталіцкага капітула, у другой палове XVIII ст. перайшло ва ўласнасць Тызенгаўза, пазней — Тышкевічаў.

Расійская імперыя

У 1811 г. вёска, 111 рэвізскіх душ мужчынскага пола, уладанне графа Іосіфа Тышкевіча. У 1866 г. адносілася да Лагойскага праваслаўнага прыхода Свята-Мікалаеўскай царквы. У 1870 г. вёска, 116 рэвізскіх душ мужчынскага пола ў Лагойскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1875 г. адкрыта школа граматы, меўся хлебазапасны магазін. На пачатку XX ст. да Загаранскай сельскай грамады адносіліся 2 вёскі: Падонкі і Заазер’е, у 1905 г. у яе ўваходзілі 29 гаспадарак Заазер’я, якія мелі 426,5 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 65 двароў, 650 жыхароў, у 1917 г. 17 двароў, 443 жыхары.

Найноўшы час

У 1941 г. 79 двароў, 316 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 2 двары, загубілі 6 жыхароў, вывезлі ў Германію 22 вяскоўцаў, 23 загінулі на фронце, 6 у партызанскай барацьбе. У 1969 г. 117 двароў, 382 жыхары.

Насельніцтва 2010 г. — 159 чал. 2003 г. — 176 1999 г. — 196 1969 г. — 382 1941 г. — 316 1917 г. — 443 1909 г. — 650

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лагойскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна