Драматычныя пракрыты або літаратурныя пракрыты — абагульненая назва стандартызаваных, пісьмовых форм моў-пракрытаў, выкарыстаныя ў драматычных творах і іншай сярэднявечнай літаратуры Індыйскага субкантынента. Верагодна, першапачаткова заснаваныя на тагачасных мясцовых размоўных мовах і яшчэ доўгі час выкарыстоўваліся на пісьме пасля выхаду з вуснага маўлення. Драматычныя пракрыты важны для вывучэння развіцця індаарыйскіх моў, паколькі іхные выкарыстанне ў п’есах і літаратуры заўсёды суправаджалася перакладам на добра вывучаны санскрытWoolner, pg. v..
Да ліку драматычных пракрытаў перадусім адносяць тры найзначнейшыя ў сваім гістарычным уплыве , і махараштры. Аднак існавала мноства іншых, менш прыкметных пракрытаў, таксама ўключаныя да драматычных, напрыклад: прас’я, бахлікі, дакшынат’я (па сённяшні дзень распаўсюджаны ў штатах Карнатака, Андхра-Прадэш, Тэлангана і Махараштра), сакары, кандалі, сабары, абхіры, драмілі і одры. Выкарыстанне розных пракрытаў у драмах мела надзвычай строгую сістэму. Персанажы гаварылі на розных пракрытах у залежнасці ад сваёй ролі і паходжання; напрыклад, на драмілі гаварылі «лясныя жыхары», на шаўрасені — «гераіня і яе сяброўкі», а на аванты — «ашуканцы і круцелі»Banerjee, pg. 19-21. Пракрыты адрозніваліся па ступені ўспрымання: махараштры быў найболей падобны на класічны санскрыт, а магадхі — на класічны палі.
Асоба цікавым выпадкам у сваім пераўтварэнні апынуўся махараштры. Будучы часта выкарыстаным у паэзіі, гэты пракрыт адхіліўся ад правільнай санскрыцкай граматыкі ва ўгоду метра розных вершаваных памераў. Граматычныя новаўвядзенні прыжыліся, што прывяло да незвычайнай гнуткасці даўгаты галосных, нараўне з іншымі адступленнямі, у сучаснай маратхіDeshpande, pg. 36-37.
Тры асноўныя драматычныя пракрыты і некаторыя іхнія мовы-нашчадкі:
Шаўрасені выкарыстоўваўся ў паўночна-цэнтральнай і заходняй Індыі, пазней развіўшыся ў цэнтральна-ўсходнія індаарыйскія мовы, як хіндустані (падзельна на этналекты хіндзі і урду), і паўночна-заходнія індаарыйскія мовы, як панджабі і іншыя.
Магадхі Ардхамагадхі, ці проста , выкарыстоўваўся ва ўсходняй Індыі, пазней развіўшыся ва ўсходнія індаарыйскія мовы, у ліку якіх бенгальская, асамская, одыя, біхарскія мовы (бходжпуры, магахі, майтхілі) і іншыя.
Махараштры Махараштры выкарыстоўваўся на паўднёва-заходніх прасторах старажытнай Індыі і пазней даў пачатак паўднёвым індаарыйскім мовам, уключаючы маратхі і конкані, і астраўным індаарыйскім мовам, такім як сінгальская і дывехі (мальдыўская).
Гл. таксама Апабхранша Палі (мова)
Крыніцы
Літаратура Woolner, Alfred C. Introduction to Prakrit. Delhi: Motilal Banarsidass, India, 1999. Banerjee, Satya Ranjan. The Eastern School of Prakrit Grammarians : a linguistic study. Calcutta: Vidyasagar Pustak Mandir, 1977.
Катэгорыя:Індаарыйскія мовы Катэгорыя:Мёртвыя мовы Катэгорыя:Мёртвыя мовы Азіі Катэгорыя:Тэатр Індыі