Хантара Нагаока (; 18.8.1865, г. Нагасакі, Японія — 11.12.1950) — японскі фізік, адзін з заснавальнікаў навуковай школы японскіх фізікаў. Член Японскай АН, яе прэзідэнт (1939—48).

Скончыў Такійскі ўніверсітэт (1887), дзе і працаваў да 1926 года (з 1896 прафесар), адначасова ў 1917—46 у Інстытуце фізічных і хімічных даследаванняў.

Навуковыя працы па электрычнасці і магнетызме, атамнай фізіцы і спектраскапіі. Прапанаваў мадэль «атама тыпу Сатурна» (дадатна зараджанае ядро, вакол якога верціцца кальцо электронаў; 1904), што лічыцца папярэдніцай планетарнай мадэлі атама Э. Рэзерфорда.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Фізікі Японіі