«Прамень» — грамадска-культурная таварыства беларусаў Латвіі.
5 кастрычніка 1990 года было створана Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны «Прамень», у якое ўвайшлі члены Беларускага культурнага цэнтра «Раніца» і многія члены Беларускага таварыства «Світанак». Зарэгістравана ў 1993 годзе. У складзе таварыства каля 200 сяброў з Рыгі і яе прыгарада.
Займаецца захаваннем і папулярызацыяй беларускай культуры, арганізацыяй і правядзеннем культурных мерапрыемстваў у Латвіі, удзелам у мерапрыемствах Саюза беларусаў Латвіі.
З 1990 года пры таварыстве дзейнічае ансамбль беларускай народнай песні «Надзея», якім з 2016 года кіруе Ларыса Люцько. Творчы калектыў актыўна ўдзельнічае ў розных нацыянальных і міжнародных фестывалях.
Пры таварыстве таксама дзейнічае Беларускі вакальны ансамбль супляменнікаў «Вытокі» імя С. Клімава, якім кіруе Рышард Райніс, мастацкі кіраўнік Альберт Інжоян.
Са снежня 1994 выдае газету «Прамень».
Кіраўнікі 1990—1992 — Валянціна Кліменка; 1992—1996 — Аляксандр Карповіч; 1996—2003 — Мікалай Буры; 2003—2011 — Валянціна Піскунова; З 2011 года — Алена Лазарава.
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Латвіі Катэгорыя:Беларусы ў Латвіі Катэгорыя:1990 год у Латвіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:Культура Рыгі