Андрэй Іванавіч Буча (нар. 1985, г. Гродна) — беларускі гісторык, беларусазнавец. Кандыдат гістарычных навук (2012), дацэнт.

Біяграфія Скончыў у 2008 годзе кафедру паўднёвых і заходніх славян гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя. Айчынная і ўсеагульная гісторыя». З 2014 года працаваў экскурсаводам, супрацоўнічаў з турыстычнымі кампаніямі Беларусі. Дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь (2014). Супрацоўнік Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута (2019). Загадчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Мінскага філіяла РЭУ імя Г. В. Пляханава.

Навуковая дзейнасць Галіна інтарэсаў: эміграцыя беларусаў у розныя гістарычныя перыяды; фарміраванне беларускай дыяспары; беларускае замежжа; гісторыя Беларусі; гісторыя Вялікай Айчыннай вайны і інш.

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Беларусазнаўцы Катэгорыя:Выкладчыкі Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выкладчыкі Мінскага філіяла РЭУ імя Г. В. Пляханава