Джонатан Глейзер (; нар. , , Вялікабрытанія) — брытанскі кінарэжысёр і кліпмэйкер.
Біяграфія Джонатан Глейзер нарадзіўся 26 сакавіка 1965 года ў Лондане. Скончыўшы навучанне па курсе тэатральнага дызайну, ён пачаў ставіць тэатральныя пастаноўкі, рабіць промаролікі для кіно і тэлебачання, яго праца для тэлекампаніі BBC атрымала шэраг прафесійных узнагарод. У 1993 годзе ён зняў тры ўласныя кароткаметражныя фільмы, і паступіў у Акадэмію рэкламы (Academy Commercials). Пасля гэтага ён зняў вядомыя рэкламныя кампаніі для Guinness (Swimblack and Surfer) і Stella Artois (Devils Island). Пачынаючы з сярэдзіны дзевяностых ён здымае шэраг музычных відэа, і ў 1997 году атрымлівае статут «Кліпмэйкера года» па меркаванні MTV. Яго працы ў галіне музычных відэа часта адзначаюцца як аўтарскія і арыгінальныя.
У 2000 годзе выйшаў дэбютны поўнаметражны фільм Глейзера «Сексуальнае жывёліна». За ролю ў гэтай крымінальнай драме сэр Бен Кінгслі быў намінаваны на прэмію «Оскар».
Другі фільм рэжысёра — «Нараджэнне» — выйшаў праз 4 гады. Глейзер стаў таксама сааўтарам сцэнарыя, а галоўную ролю адыграла Ніколь Кідман.
Зноскі
Катэгорыя:Кінарэжысёры Вялікабрытаніі