Грамадскі навукова-аналітычны цэнтр «Беларуская перспектыва» — міжнароднае грамадскае аб'яднанне.
Грамадскі навукова-аналітычны цэнтр «Беларуская перспектыва» створаны групай беларускай інтэлігенцыі на ўстаноўчым сходзе 14 верасня 1995 года. Зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 10 лістапада 1995 года. Меў Савет заснавальнікаў, прэзідыум, трох сустаршыняў — Уладзіміра Анцулевіча, Валянціна Голубева, Аляксандра ФядутыГрамадскі навукова-аналітычны цэнтр «Беларуская перспектыва».
Выступала за рынкавыя рэформы ў эканоміцы, захаванне правоў чалавека і дэмакратычныя каштоўнасці. Цэнтр праводзіў семінары, лекцыі, канферэнцыі, дыскусіі, «круглыя сталы» і г.д. з прыцягненнем спецыялістаў, грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў, шырокага кола грамадства. За час свайго існавання правяла чытанне 110 навукова-папулярных лекцый па актуальных праблемах рэфармавання эканомікі, сучаснай палітыкі і гісторыі беларускай дзяржаўнасці.
24—25 лістапада 1995 года Цэнтрам «Беларуская перспектыва» праведзена канферэнцыя «Праблемы прыцягнення замежных інвестыцый у эканоміку постсацыялістычных краінаў Усходняй Еўропы», у якой удзельнічалі Уладзімір Тарасаў, Станіслаў Багданкевіч, В. Касядоўскі, Павел Данейка, Антон Сланімскі і іншыя. 14—15 снежня правёў канферэнцыю «Праблемы рынкавых рэформаў сельскай гаспадаркі ў краінах Усходняй Еўропы», аргамітэт якой узначальваў Іван Нікітчанка.
Члены Членам Цэнтра мог быць любы грамадзянін Беларусі ці замежжа, які дасягнуў 16 гадоў.
Савет заснавальнікаў
Станіслаў Аляксандравіч Астапчык, дырэктар фізіка-тэхнічнага Інстытута, акадэмік АН Беларусі, доктар тэхнічных навук
Дзмітрый ЛеанІдавіч Абразцоў, старшыня Свабоднага прафсаюза завода «Зеніт» Васіль Іванавіч Бернік, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута матэматыкі АН Беларусі, доктар матэматычных навук Генадзь Мікалаевіч Бураўкін, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Вожык» Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі, віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, доктар геалагічных навук Анатоль Пятровіч Грыцкевіч, загадчык кафедры гісторыі Беларусі і замежных краін, доктар гістарычных навук Павел Уладзіміравіч Данейка, віцэ-прэзідэнт Інстытута прыватызацыі і менеджменту, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Сяргей Іванавіч Законнікаў, рэдактар часопіса «Полымя» Лявонцій Ульянавіч Зданевіч, галоўны архітэктар праектаў АП «Белпраект» Іван Сямёнавіч Кірычэнка, старшыня Беларускага Камітэта міру Павел Алегавіч Лойка, загадчык кафедры Белдзяржуніверсітэта, кандыдат гістарычных навук Іван Пятровіч Макаловіч, намеснік галоўнага рэдактара газеты «Народная воля», кандыдат гістарычных навук Сяргей Сцяпанавіч Мальчык, дацэнт Гродзенскага медыцынскага інстытута, кандыдат медыцынскіх навук Марыя Міхайлаўна Міцкевіч, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Скарыны Іван Мікалаевіч Нікітчанка, генеральны дырэктар ТАА «Агранавука», член-карэспандэнт АН Беларусі, доктар сельскагаспадарчых навук Наталля Арсенаўна Рослава, старшыня камітэта «Дзеці Чарнобыля» Людміла Рыгораўна Русак, загадчык кафедры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук Антон Антонавіч Сланімскі, вядучы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, кандыдат эканамічных навук Уладзімір Іванавіч Тарасаў, кіраўнік саветнікаў Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь, доктар эканамічных навук Валянціна Андрэеўна Трыгубовіч, загадчык аддзела часопіса «Мастацтва» Вера Андрэеўна Чуйко, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН Беларусі, кандыдат хімічных навук Мікалай Уладзіміравіч Шэйна, галоўны спецыяліст Камітэта па сельскай гаспадарцы Брэсцкага аблвыканкама Дзмітрый Дзмітрыевіч Якаўцаў, прадпрымальнік
Сустаршыні
Уладзімір Іванавіч Анцулевіч, выкладчык гімназіі, кандыдат фізіка-матэматычных навук Валянцін Фёдаравіч Голубеў, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Іосіфавіч Фядута, палітычны аглядальнік «Беларускай дзелавой газеты»
Выканаўчыя дырэктары
Віктар Антонавіч Івашкевіч
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:1995 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1995 годзе