Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Асіповіцкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Асіповічы, у будынку па вул. Сумчанкі, 30.
Структура Фінансавы аддзел; Аддзел унутраных спраў; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Юрыдычны сектар; Група бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці; Аддзел эканомікі; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Аддзел па адукацыі; Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Сектар культуры; Сектар спорту і турызму; Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; Аддзел землеўпарадкавання; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва; Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану; Служба матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.
Старшыні з 29 ліпеня 2019 года — Канстанцін Аляксандравіч Жыгуцкі
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Асіповічаў Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Асіповіцкі раён