Леанід Сазанаў (нар. , Брэст) — структурны біёлаг, біяхімік, прафесар Інстытута навукі і тэхналогій Аўстрыі.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1960 годзе ў Брэсце. Вучыўся на кафедры біяфізікі фізічнага факультэта БДУ ў Мінску, потым атрымаў доктарскую ступень па біяфізіцы ў МДУ ў Маскве.
Доўгі час працаваў у Вялікабрытаніі — у Бірмінгеме, Лондане, затым 18 гадоў у Кембрыджы. З 2015 года — прафесар Інстытута навукі і тэхналогій Аўстрыі.
Апублікаваў каля 70 навуковых прац. З’яўляецца членам Лонданскага каралеўскага таварыства. Вядомы адкрыццём першай атамнай структуры комплексу I дыхальнага ланцуга.
Атрымаў у 2024 годзе прэмію Эрвіна Шродзінгера, якая ўручаецца Аўстрыйскай акадэміяй навук, з фармулёўкай «за выдатныя дасягненні ў галіне структурнай біялогіі мембранных бялковых комплексаў»oeaw.ac.at.
Зноскі
Катэгорыя:Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Біяхімікі Аўстрыі Катэгорыя:Біяхімікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства