Вінцэнт Матушэвіч (, ; , (), Троцкі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя — , Габрыэлёва, Троцкі павет — удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў і адзін з яго кіраўнікоў на тэрыторыі Троцкага павета.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Матушэвічаў герба «Лебедзь». Яго бацька — Тадэвуш Матушэвіч (1770—1837) быў уладальнікам маёнтку , маці Францішка (1778—1827) паходзіла з роду Рэвінскіх. Меў трох сёстраў — Элеанору, Анелю і Тэадору. Скончыў Віленскі ўніверсітэтFeliksas Sliesoriūnas. Vincentas Matusevičius. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. XIV (Magdalena-México). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2008. 458 psl.. Быў старшынёй троцкага гродскага суда.
Па выбуху паўстання 1830—1831 гадоў далучыўся да паўстання, стаў кіраўнікоў атраду на тэрыторыі Троцкага павета. Атрымаў у 1831 годзе званне падпалкоўнікаPolski słownik biograficzny / kom. red.: Emanuel Rostworowski, przew., et al., Inst. Historii PAN. T. 20: Maria Józefa — Mieroszewski Krzysztof. S. 227.. У красавіку 1831 у Троках разброіў атрад расійскай арміі, неўзабаве здабыў Вількамір, у Жослях ваяваў разам з Габрыэлям Агінскам«Jęliśmy się oręża w duchu jedności z Królestwem Polskim». Powstanie Listopadowe na Litwie. 17-24 красавіка 1831 года — удзельнічаў у штурме Вільні, ваяваў пад Аўсянішкамі. З корпусам паўстанцаў адступіў у Янава. Разам з атрадам адзначыўся 29 красавіка ў бітвах пад Кейданамі і 5 мая пад Байсагалай, 19 чэрвеня ўдзельнічаў у (іншая назва — бітва пад Вільняй 1831 года ці Бітва за Вільню), 9 ліпеня каля Куршанаў далучыўся да генерала Генрыка Дэмбінскага, з якім прарваўся на тэрыторыю Польскага Каралеўства.
Калі паўстанне пацярпела паражэнне, ён адступіў у Прусію, пазней эміграваў у Францыю. Належаў да эмігранцкіх арганізацый. У 1858 пасля амністыі вярнуўся ў Літву. Валодаў маёнткамі Аўсянішкі і Габрыэлёва.
Памёр на радзіме ў ГабрыэлёвеBiblioteka Warszawska, s. 181. каля ТрокаўSlownik geograficzny, T, II, s. 432.. Пахаваны на могілках у каля Кашадараў«Kaišiadorių rajono savivaldybė — Istorija». kaisiadorys.lt., магіла паўстанца захаваласяGrób powstańca listopadowego Wincentego Matuszewicza w Paparcziai.
У творах Вінцэнту Матушэвіч прысвечана балада Адама Міцкевіча «Начлег» (Adam Mickiewicz Nocleg), дзе сама асоба Матушэвіча не згадваецца, але ў асобе «начальніка», бязлітаснага паўстанца з ваколіцаў Трокаў даследчыкі бачаць менавіта Вінцэнта МатушэвічаAgnieszka Januszkiewicz Groza wojny w balladowej odsłonie powstania na Litwie w 1831 roku — Nocleg Adama Mickiewicza, Białorutenistyka Białostocka, T. 14, 2022, s. 337—352, s. 337.. Матушэвіч у Троках — верш польскага паэта Вінцэнта Поля.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура Polski słownik biograficzny / kom. red.: Emanuel Rostworowski, przew., et al., Inst. Historii PAN. T. 20: Maria Józefa — Mieroszewski Krzysztof. S. 227. Feliksas Sliesoriūnas. Vincentas Matusevičius. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. XIV (Magdalena-México). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2008. 458 psl.
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў