Яўстах Чарноўскі, (, ; нар. 1839 — ?) — удзельнік паўстання 1863-1864 гг. на тэрыторыі Ашмянскага павета, старэйшы брат Юльяна ЧарноўскагаВосстание в Литве и Белоруссии 1863—1864 гг.: сб. документов / АН СССР, Ин-т славяноведения н др. М.; Вроцлав, 1965. С. 165..
Біяграфія З кастрычніка 1858 года па лістапад 1861 года быў студэнтам Пецярбургскага ўніверсітэта, дзе займаўся агітацыяй і гуртаваннем студэнтаў (студэнцкі гурток «Агула»)Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг. [Текст] / [Предисл. Ю. Жюгжды и С. Лазутка]; [Ред. коллегия: В. Дьяков и др.]. — Москва ; Wroclaw : Наука, 1964. — LXXI, 707 с, с. 70-71, 291.. Ва ўніверсітэце атрымаў наступную характарыстыку:
У лістападзе 1861 года з уласнай волі скончыў навучанне і вярнуўся ў Ашмянскі павет, дзе арандаваў казённую ферму Альхоўка на 99 гадоў у Ашмянскім павеце, яго маці валодала маёнткам Спрогуны каля Палянаў.
У 1861 г. быў адным з арганізатараў моладзевага асветніцкага гуртку «Пянтковічы», які дзейнічаў у тым ліку і ў Ашмянах, супольна з Францішкам Багушэвічам і іншымі сябрамі гуртку Пянтковічы ў Ашмянах арганізаваў «Бібліятэку ашмянскай моладзі», напісаў статут Бібліятэкі ашмянскай моладзіМатвейчык Дз. Ч., Паўстанне 1863—1864 гадоў у Ашмянах і Ашмянскім павеце // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. : А. А. Скеп’ян, А. Б. Доўнар; рэдкал. : А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 497 с, с. 123—124..
У лютым 1863 года быў арыштаваны ў Вільні з падазронам ва ўдзеле ў паўстанні, але неўзабаве за ненаяўнасцю доказаў быў адпушчаныРеволюционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг. [Текст] / [Предисл. Ю. Жюгжды и С. Лазутка]; [Ред. коллегия: В. Дьяков и др.]. — Москва ; Wroclaw : Наука, 1964. — LXXI, 707 с, с. 292.. Потым быў зноў арыштаваны, яго маёмасць падлягала секвестру.
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Чарноўскія