Роберт Лопес (; нар. ) — амерыканскі аўтар песень і мюзіклаў, вядомы як стваральнік мюзіклаў «Кніга мармона» і «Авеню К’ю», а таксама суаўтар (са сваёй жонкай Крыстэн Андэрсан-Лопес) музыкі і песень у анімацыйных мультфільмах Дыснею «Халоднае сэрца» (і яго працягу, «Халоднае сэрца 2») і «Таямніца Кока».
Лопес — адзін з васемнаццаці ўладальнікаў статусу EGOT, гэта значыць выйгралі прэміі «Эмі», «Грэмі», «Оскар» і «Тоні». Пры гэтым ён заваяваў гэты статус самым маладым (39 гадоў) і хутчэй за ўсіх (за 10 гадоў), а з 2018 года з’яўляецца адзіным, хто выйграў усе чатыры ўзнагароды як мінімум двойчы.