Таццяна Сяргееўна Маркевіч (нар. , г. п. Бешанковічы, Беларусь) — беларуская валейбалістка. Майстар спорту Беларусь. Выступала за зборныя Беларусі розных узроставых катэгорый.
Біяграфія Валейболам пачала займацца ў 7-гадовым узросце ў ДЮСШ пасёлка Бешанковічы ў трэнера Сухвалова. У 2004—2010 выступала за беларускія каманды ў нацыянальных і міжнародных спаборніцтвах. У 2010—2019 гуляла ў Турцыі, Азербайджане, Францыі, Чэхіі і Румыніі.
У 2019 склала кантракт з расійскім «Дынама-Метар», але ў студзені 2020 пакінула каманду і пераехала ў Турцыю. У 2020 вярнулася ў Беларусь і падпісала кантракт са сталічнай «Мінчанкай».
У 2005—2006 гадах гуляла за юніёрскую і моладзевую зборныя Беларусі. З 2009 годзе выступае за нацыянальную зборную краіны.
Спасылкі Маркевич Татьяна МАРКЕВИЧ ТАТЬЯНА СЕРГЕЕВНА
Катэгорыя:Валейбалісткі Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе Катэгорыя:Ігракі «Дынама-Метар» Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе U-18 Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе U-20