Герт Гротэ (, інакш Герхард Грут, , або Герардус Магнус, ; 1340, — , ) — нідэрландскі багаслоў і прапаведнік.
Біяграфія Навучаўся ў родным Дэвентэры, а затым у Парыжскім універсітэце ў Жана Бурыдана, Нікаля Арэзма. Найбольшую ўвагу надаваў творам Святога Аўгусціна і Бернарда Клервоскага.
Г. Гротэ вёў у маладосці даволі бязладнае жыццё, якое змянілася пасля цяжкай хваробы і духоўных настаўленняў, атрыманых ім ад свайго былога аднакурсніка Генрыха Эгера з Калькара і Яна ван Рэйсбрука. У 1374 годзе Гротэ становіцца манахам-схімнікам, які жыве ў манастырскай адзіночнай келлі.
Праз некалькі гадоў Г. Гротэ выходзіць з арнемскага манастыра з намерам прапаведаваць супраць сквапных і ўзяўшых шлюб духоўных асоб, спадзеючыся такім чынам вярнуць іх да праведнага жыцця. Да Гротэ далучылася мноства прыхільнікаў і паслядоўнікаў, якія ўтварылі групу Новая набожнасць (). З гэтай групы нарадзілася Братэрства агульнага жыцця. Адным з самых значных крокаў гэтага шырока распаўсюджанага братэрства было наследаванне Хрысту.
Светапогляд Г. Гротэ, асабліва ў пытаннях шлюбу, выклікаў незадаволенасць духоўных асоб, у тым ліку біскупа, які забараніў Гротэ прапаведаваць. Аднак і пазней яго погляды распаўсюджваліся ў выглядзе гутарак, памфлетаў і невялікіх кніжак.
Г. Гротэ таксама пераклаў на ніжненямецкі дыялект богаслужбовую кнігу Місал.
У лютэранскай царкве ягоны дзень адзначаецца 21 жніўня.