Манрэальскі міжнародны кінафестываль (; FFM) — кінафестываль, які праходзіць штогод у канцы жніўня ў горадзе Манрэаль, правінцыя Квебек. Адзін з найстарэйшых у Канадзе.
Мэты фестывалю: Садзейнічаць культурнай разнастайнасці і ўзаемаразуменню паміж краінамі; Прасоўваць якаснае кіно, каб развіваць кінамастацтва на ўсіх кантынентах; Прасоўваць новыя таленты і наватарскія работы; Праводзіць сустрэчы прафесіяналаў з усяго свету.
Фестываль акрэдытаваны FIAPF.
Гісторыя У 2004 годзе кінафестываль пазбавілі спонсарскай падтрымкі дзяржаўныя кампаніі SODEC і Telefilm Canada з-за канфлікту з прэзідэнтам фестывалю Serge Losique, кіраўніцтва якога ацэньваецца неадназначна.
У ліпені 2007 года Серж адклікаў іскі да папярэдніх спонсараў, у выніку чаго фінансаванне было адноўлена.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Кінафестывалі паводле алфавіта Катэгорыя:Кінафестывалі Канады Катэгорыя:Фестывалі Манрэаля Катэгорыя:Фестывалі, якія з’явіліся ў 1977 годзе