Litteris et Artibus (з ) — дзяржаўная ўзнагарода Каралеўства Швецыя. Заснавана ў 1853 годзе Карлам XV, які ў той час быў наследным прынцам. Прысуджаецца людзям, якія ўнеслі важны ўклад у культуру, асабліва музыку, драматычнае мастацтва і літаратуру.
На аверсе медаля знаходзіцца выява цяперашняга караля, а на рэверсе — дэвіз «Litteris et Artibus» (з лац. Літаратура і мастацтва).
Крыніцы
Катэгорыя:Узнагароды Швецыі