Тамара Аляксандраўна Голубева () — беларуская дызайнерка.

Біяграфія Нарадзілася 24 мая 1955 года ў Ленінградзе. Бацька, Голубеў Аляксей Васільевіч (нар. 1922), працаваў старшым інжынерам-сіноптыкам у штабе ВПС БВА. Маці, Голубева Аляксандра Аляксандраўна (нар. 1924), працавала загадчыцай бібліятэкі.

У 1962—1972 гадах вучылася ў сярэдняй школе г. Мінску.

У 1972—1977 гадах вучылася на кафедры «прамысловае мастацтва» Беларускага дзяржаўнага театральна-мастацкага інстытута ў вядомых майстраў А. В. Чарнышова, І. Я. Герасіменкі. Пасля сканчэння інстытута Голубеву накіравалі па размеркаванні ў Беларускі філіял УНДІТЭ, дзе яна працавала на пасадзе мастака-канструктара ў сектары мастацкага канструявання комплексных аб’ектаў, з 1982 года на пасадзе старшага мастака-канструктара.

Член Беларускага саюза дызайнераў з моманту яго заснавання ў 1987 годзе.

Памерла 15 чэрвеня 2020 года пасля цяжкай хваробы.

Творчасць Ёю было распрацаванае абсталяванне дыспетчарскай для Адзінай энергасістэмы СССР (у сааўт.). Аўтар экспазіцыі музея Я. Коласа на хутары Альбуць, праекта музея прыроды ў Полацку (у суаўт.), дызайн-канцэпцыі прафілакторыя на возеры Нарач, экспазіцый у Нясвіжскім палацава-паркавым ансамблі, музеі Вялікай айчыннай вайны, Залы падарункаў Палаца Незалежнасці, у музеі шклозавода ў Ялізаве.

Катэгорыя:Дызайнеры Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнага дызайн-цэнтра