Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах — пакт Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, заснаваны на Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
Прыняты 16 снежня 1966 года, уступіў у сілу 23 сакавіка 1976 года. З’яўляецца міжнароднай дамовай і мае абавязковую сілу для 172 дзяржаў-удзельніц, станам на жнівень 2017 года. Акрамя дзяржаў-удзельніц, пакт падпісаны яшчэ 7 краінаміСведения о подписании и вступлении в силу Пакта . Дакумент абавязвае паважаць грамадзянскія і палітычныя правы людзей, уключаючы права на жыццё, свабоду рэлігіі, свабоду слова, свабоду сходаў, выбарчыя правы, правы на належную прававую працэдуру, справядлівае судовае разбіральніцтва і гэтак далейInternational Covenant on Civil and Political Rights // Office of the United Nations High Commissioner of Human Rights. Нагляд за выкананнем пакта ажыццяўляе Камітэт па правах чалавека ААН.
У змесце дакумента ўтрымліваюцца наступныя аспекты: Артыкул 1 — права народаў на самавызначэнне; Артыкул 6 — права на жыццё; Артыкул 7 — забарона катаванняў; Артыкул 8 — забарона рабства і прымусовай працы; Артыкул 9 — права на свабоду і асабістую недатыкальнасць; Артыкул 10 — права асоб, пазбаўленых волі, на гуманнае абыходжанне і павагу годнасці; Артыкул 11 — забарона пазбаўлення волі за даўгі; Артыкул 12 — права на свабоднае перамяшчэнне і свабода выбару месцажыхарства; Артыкул 13 — абмежаванне магчымасці высылкі замежнікаў; Артыкул 14 — роўнасць перад судом, прэзумпцыя невінаватасці, забарона паўторнага асуджэння, права на перагляд асуджэння і іншыя працэсуальныя правы; Артыкул 15 — забарона крымінальнага пакарання за дзеянні, якія не прызнаваліся злачыннымі падчас іх здзяйснення; Артыкул 16 — права на прызнанне правасуб’ектнасці; Артыкул 17 — забарона ўмяшання ў асабістае і сямейнае жыццё, недатыкальнасць жылля, таямніца карэспандэнцыі і абарона ад незаконных замахаў на гонар і рэпутацыю; Артыкул 18 — права на свабоду думкі, сумлення і рэлігіі; Артыкул 19 — свабода слова; Артыкул 20 — забарона прапаганды вайны і выступаў на карысць нацыянальнай, расавай або рэлігійнай нянавісці, якія ўяўляюць сабой падбухторванне да дыскрымінацыі, варожасці або гвалту; Артыкул 21 — свабода сходаў; Артыкул 22 — свабода асацыяцый; Артыкул 23 — права на ўступленне ў шлюб; Артыкул 24 — правы дзяцей; Артыкул 25 — права прымаць удзел у вядзенні дзяржаўных спраў, галасаваць і быць абраным; Артыкул 26 — роўнасць перад законам, забарона дыскрымінацыі; Артыкул 27 — правы этнічных, рэлігійных і моўных груп.
Заўвагі
Катэгорыя:Дагаворы паводле алфавіта Катэгорыя:Міжнародныя праваабарончыя дакументы Катэгорыя:Дагаворы і канвенцыі ААН Катэгорыя:З’явіліся ў 1966 годзе