Амары (Nephropidae, часам Homaridae) — сямейства буйных марскіх дзесяціногіх ракаў.
Апісанне Нагадваюць рачных ракаў, але большыя памерам. Найвядомейшыя: еўрапейскі амар (Hommarus gammarus), даўжыня да 65 см, маса да 11 кг; амерыканскі амар (Homarus americanus), даўжыня да 63 см, маса 15 кг; нарвежскі амар (Nephrops norvegicus), даўжыня да 32 см, маса 7 кг. Характэрна наяўнасць магутных клюшняў на першай пары кадзільных ног, наступныя 2 пары з клюшнямі меншых памераў.
Пашырэнне Водзяцца ў Атлантычным акіяне і ў злучаных з ім морах. Жывуць на скалістым, камяністым або жвірыстым грунце. Удзень хаваюцца сярод камянёў, ноччу кормяцца малюскамі і іншымі беспазваночнымі.
Асаблівасці біялогіі Растуць павольна, жывуць да 50 гадоў. Палавой спеласці дасягаюць на 6-м годзе.
Класіфікацыя Падсямейства Neophoberinae Род Acanthacaris Падсямейства Nephropinae Род Eunephrops Род Homarinus Род Homarus Род Metanephrops Род Nephrops Род Thymopides Падсямейства Thymopinae Род Nephropides Род Nephropsis Род Thymops Род Thymopsis
Промысел і развядзенне Далікатэс, аб’ект промыслу і развядзення.
Літаратура
Катэгорыя:Дзесяціногія ракападобныя