«Пакаранне смерцю Марыі Сцюарт» () — амерыканскі кароткаметражны гістарычны нямы фільм 1895 года рэжысёра Альфрэда Кларка з Робертам Томасам у галоўнай ролі. Фільм быў прадзюсаваны Томасам Эдысанам і зняты ў яго лабараторыях у Нью-Джэрсі.

Сцэнарый У фільме паказана гістарычная падзея — пакаранне смерцю 8 лютага 1587 года Марыі Сцюарт на загад англійскай каралевы Лізаветы I.

У сюжэце 21-секунднага фільма толькі некалькі рухаў: Марыя падыходзіць да плахі, акружанай вартай і вяльможамі, кладзе на яе галаву; кат замахваецца і наносіць удар сякерай, затым падымае і паказвае публіцы адсечаную галаву.

Факты Фільм зняты ў жніўні 1895 года. Фільм зняты ў агульным плане, але з выкарыстаннем тэхнікі стоп-кадру: перад ударам сякеры спыняецца камера, акцёра, які сыграў Марыю, замяняюць манекенам, якому пасля запуску камеры кат адсякае галаву. Мабыць, гэта адзін з самых ранніх прыкладаў наўмыснага выкарыстання стоп-кадру і мантажу ў здымках аднаго эпізоду. Фільм лічаць першым у гісторыі сцэнічным фільмам, знятым з удзелам прафесійных акцёраў. У свой час фільм пакінуў моцныя ўражанні ў гледачоў, некаторыя з якіх шчыра паверылі, што дзеля здымак на праўдзе адсеклі галаву жанчыне.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыя Шатландыі Катэгорыя:Фільмы жахаў ЗША Катэгорыя:Гістарычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Бiяграфічныя фільмы ЗША Катэгорыя:Нямыя фільмы ЗША Катэгорыя:Гістарычныя фільмы пра XVI стагоддзе Катэгорыя:Фільмы пра Марыю Сцюарт Катэгорыя:Фільмы пра каралеву Лізавету I Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы ЗША Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы жахаў Катэгорыя:Нямыя фільмы жахаў Катэгорыя:Фільмы жахаў 1895 года Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы 1890-х гадоў