Гітанджалі Шры (хіндзі गीतांजलि श्री, нар. , Майнпуры, Утар-Прадэш, Індыя) — індыйская пісьменніца і біёграф , якая піша на хіндзі і англійскай мове. Пераможца Міжнароднай Букераўскай прэміі ў 2022 годзе за свой раман «Магіла з пяску».
Біяграфія Нарадзілася 12 чэрвеня 1957 года ў горадзе Майнпуры ў штаце Утар-Прадэш. Бацька ― Анірудх Паньдзья і маці ― Шры Кумары Паньдзья. З-за любові да маці, аўтар змяніла сваё прозвішча з «Паньдзья» на «Шры».
У сваім штаце атрымала сярэднюю адукацыю ў розных гарадах, уключаючы Матхура, Алігарх і Музафарнагар. Пасля школы паступіла ў у Нью-Дэлі. Вышэйшую адукацыю атрымала ва , дзе скончыла гістарычны факультэт. Ступень доктара гісторыі атрымала ва за сваю працу «Прэмчанд і каланіяльна-адукаваны клас у Паўночнай Індыі» ().
Выйшла замуж за гісторыка Судхір Панта.
Творчасць Першае апавяданне Гітанджалі Шры — «Званочак» () было апублікавана ў 1987 годзе, за ім у 1991 годзе з’явіўся зборнік яе твораў. Вядомай Шры стала пасля таго, як яе раман «Маці» () быў перакладзены на англійскую мову. Раман распавядае пра тры пакаленні жанчын і мужчын вакол іх у сям’і сярэдняга класа. Раман «Маці» быў перакладзены на некалькі моў, у тым ліку на сербскую і карэйскую. Таксама быў перакладзены на англійскую мову , якая атрымала прэмію , і на урду Башырам Унванам з прадмовай ад .«'I’m Waiting To Write The Book Which Will Slip Out Of My Grasp'». Interview with Geetanjali Shree in Outlook India. Сярод іншых перакладаў рамана — французскі, зроблены Эні Манто, і нямецкі, зроблены .
Дзеянне другога рамана Шры «Наш горад у тым годзе» () разгортваецца пасля зносу .
Яе пяты раман «Магіла з пяску» (, 2018) быў адзначаны за «яго шырокую фантазію і моц мовы, беспрэцэдэнтную і нястрыманую». Раман быў перакладзены на англійскую мову Дэйзі Роквел як «Tomb of Sand» і на французскую мову Эні Манто як «Au-delà de la frontière». 26 мая 2022 года «Магіла з пяску» атрымала Міжнародную Букераўскую прэмію, стаўшы першай кнігай на хіндзі і першай кнігай індыйскага пісьменніка, якая атрымала гэтую ўзнагароду.
Раманы
«Маці» () «Наш горад в тым годзе» () «Зніклы» () «Пустое месца» () «Магіла з пяску» ()
Зборнікі апавяданняў «Рэха» () «Аскетызм» () «Сакавік, мама і сакура» () «Рэпрэзентатыўныя апавяданні» () «Тут жылі сланы» ()
Навуковыя працы «Паміж двума мірамі: інтэлектуальная біяграфія Прэмчанда» ()Between Two Worlds Google Books «Прэмчанд і індустрыялізм: даследаванне амбівалентнасці ў адносінах» (), The Indian Economic and Social History Review, XIX(2), 1982 The Indian Economic and Social History Review, XIX(2), 1982, Sage Publications. «Прэмчанд і сялянства: стрыманы радыкалізм» (), Economic and Political Weekly, XVIII(26), 25 June 1983.ICSSR journal of abstracts and reviews. Google Books. «Інтэлігенцыя Паўночнай Індыі і індуісцка-мусульманскае пытанне» ()«The North Indian Intelligentsia and the Hindu-Muslim Question», Bibliography of Asian Studies.
Узнагароды 2022 — Міжнародная Букераўская прэмія 2022 — уключана ў спіс 100 жанчын BBC як адна з натхняльных і ўплывовых жанчын года ў свеце 2021 — Прэмія Эміль Гімэ за азіяцкую літаратуру () (намінант) 2013 — Прэмія ім. Крышна Балдзева Вайдзья () 2004 — Прэмія Двідджава () 2000 — Прэмія літаратурнай акадэміі ў Дэлі () 1998 — Прэмія ім. Інду Шарма за апавяданні () 1995 — Прэмія Юкей ()
Крыніцы
Спасылкі
Творы Гітанджалі Шры ў адкрытым доступе Урыўкі з рамана «Наш горад у тым годзе» Урыўкі з рамана «Зніклы»
Катэгорыя:Пісьменнікі Індыі