Рэджына Рэнэ Кінг (; ) — амерыканская і рэжысёр. Лаўрэат прэмій «Оскар» (2019), «Залаты глобус» (2019) і чатырох прэмій «Эмі» (2015, 2016, 2018, 2020).

Атрымала вядомасць яшчэ падлеткам, здымаючыся ў сіткоме NBC «227» (1985—1990). У другой палове 1990-х гадоў Кінг перайшла на дарослыя ролі, пасля прарыву з фільмам «Джэры Магуайер». З тых часоў яна дабілася поспеху іграўчы другарадныя ролі цемнаскурых сябровак галоўных гераінь у галівудскіх фільмах. Яе асноўным поспехам стала роля палюбоўніцы галоўнага персанажа ў фільме 2004 года «Рэй».

У 2015 годзе Кінг зрэжысавала серыялы «Быць Мэры Джэйн» і «Скандал», у тым жа годзе атрымала «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў серыяле ABC «Амерыканскае злачынства». У 2019 годзе была ўзнагароджана прэміямі «Оскар» і «Залаты глобус» у намінацыі «Найлепшая жаночая роля другога плана» за фільм «Калі б Біл-стрыт магла загаварыць».

Зноскі

Спасылкі