Жы́здрынскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Калужскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Жыздра.
Геаграфія Жыздрынскі раён мяжуе з Людзінаўскім, Думініцкім і Хвастовіцкім раёнамі, а таксама з Бранскай вобласцю. Плошча раёна складае 1281,7 км².
Гісторыя Жыздрынскі раён быў утвораны 12 ліпеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР і першапачаткова ўваходзіў у склад Заходняй вобласці. 27 верасня 1937 года Заходняя вобласць была ліквідавана і раён увайшоў у склад Арлоўскай вобласці. 5 ліпеня 1944 года раён быў перададзены ў склад навастворанай Калужскай вобласці.
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Калужскай вобласці