Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі пасля 2020 года — шырокамаштабны палітычны пераслед рэжымам Аляксандра Лукашэнкі сваіх праціўнікаў, развязаны пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і сілавога задушэння найбольш масавых у гісторыі краіны пратэстаў дзеля захавання асабістай улады. Пасля 2022 года пад палітычны пераслед трапілі таксама праціўнікі расійскага ўварвання ва Украіну.

Палітычныя рэпрэсіі закранулі шырокія пласты грамадства, узмацнілася жорсткасць рэпрэсіўных практык, адбыліся рэакцыйныя змены ў заканадаўстве, пачалося насаджэння прарасійскай ідэалогіі. Палітычны пераслед справакаваў масавую вымушаную эміграцыю з Беларусі ў дэмакратычныя краіны, стаў прычынай эканамічнага, палітычнага і культурнага заняпаду краіны і яе палітычнай ізаляцыі ў свеце.

Перадумовы

Палітычны пераслед Станам на сакавік 2023 года агульная колькасць палітычна матываваных адміністрацыйных арыштаў і крымінальных спраў склала 60 тысяч, колькасць палітвязняў складала не менш за 5 тысяч.

У судах "Палітычных", затрыманых па адміністрацыйных артыкулах, перавозяць заўсёды ў кайданках. Суды адбываюцца аддалена, праз ноўтбук.

У месцах зняволення Арыштаваных па палітычных артыкулах на «Акрэсціна» трымаюць у адмыслова перапоўненых камерах. Так у шасцімеснай камеры ўтрымліваюць да 30 мужчын, у чатырохмясцовай — да 20 чалавек. Палітычным, якіх называюць «кантрольнымі», не выдаюць матрацы і пасцельную бялізну, таму ім даводзіцца спаць на металічнай рашотцы нараў, на падлозе або на лаўцы. На металічных нарах («грылях») немагчыма ні сядзець, ні ляжаць, на целе арыштаваных ад рашотак застаюцца сінякі.

«Палітычным» не перадаюць перадачы акрамя лекаў. Сродкі асабістай гігіены і туалетную паперу арыштаваныя атрымліваюць нерэгулярна. У дзень арышту затрыманых не кормяць. Многія на «сутках» адмаўляюцца ад прыёму ежы праз нізкую якасць прадуктаў. Наяўныя грошы забіраюць у кошт аплаты за харчаванне. У камерах з палітычнымі не выключаюць ноччу святло і будзяць у дзве і чатыры ночы.

Праз перапоўненасць камер праз некалькі дзён знаходжання ў іх усе «палітычныя» пачынаюць хварэць. Арыштаваных з хранічнымі захворваннямі не аддаюць неабходныя медыкаменты. У час пандэміі COVID-19 затрыманых з сімптомамі і высокай тэмпературы ізалявалі ў карцар, без тэмпературы не ізалявалі ўвогуле.

10-15 % ад колькасці затрыманых па палітычных артыкулах праходзяць праз «карусель», калі чалавека пасля сутак арышту паўторна затрымліваюць і судзяць па новых пратаколах.

Адмаўленне генацыду беларускага народа Рэжым Лукашэнкі пастаянна праводзяць паралель паміж гітлераўцамі і ўдзельнікамі пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і гвалту з боку сілавікоў. У той жа час праціўнікі рэжыму бачаць у той палітыцы, якую праводзіць дзяржава з 2020 года, перайманне палітыкі нацыстаў. У снежня 2021 года ў Крымінальны кодэкс Беларусі быў унесены артыкул 130-2 «адмаўленне генацыду беларускага народа» паводле якога прадугледжана адказнасць да 5 гадоў зняволення, за паўторнае парушэнне закона — ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі, што парушае права на свабоду выказвання меркаванняў, замацаванага Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. У 2022 годзе Генеральная пракуратура ўзбудзіла справы паводле гэтага артыкула ў дачыненні да супрацоўнікаў незалежных медыя-рэсурсаў «Флагшток», «Люстэрка» і «Радыё Свабода».

Гл. таксама Праваабарончыя праблемы, звязаныя з падаўленнем беларускіх пратэстаў 2020 года

Крыніцы

Катэгорыя:Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020) Катэгорыя:Правы чалавека ў Беларусі