Усць-Куломскі раён (, ) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.
Геаграфія Раён размешчаны на поўдні Комі. Мяжуе з Корткераскім, Саснагорскім, Троіцка-Пячорскім, а таксама з гарадской акругай Ухта рэспублікі Комі, Чардынскім і Гайнскім раёнамі Пермскага края. Плошча раёна складае 26.200 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Вычагда, Нем, Вясляна, Лоп’я і Пільва.
Гісторыя Першыя згадкі аб населеных пунктах на месцы раёну адносяцца да XVII стагоддзя — узгадваюцца паселішчы Аныб, Усць-Кулом, Усць-Нем, Дзеравянск, Кужба і Мыелдзіна.
У XVIII стагоддзі ўладамі Расійскай імперыі была арганізавана праца па злучэнні Волжскага і Паўночнадзвінскага рачных басейнаў. Канал быў адкрыты ў 1813 годзе.
Раён утвораны 15 ліпеня 1929 года ў складзе тагачаснай Аўтаномнай вобласці Комі (Зыран).
Дэмаграфія Насельніцтва раёна складае 29 856 чалавек, прыкладна 80 % з якога складаюць комі. Большасць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністрацыйнае ўладкаванне У склад раёна ўваходзяць 22 сельскія паселішчы.
Назва Адміністрацыйны цэнтр Аныбскае с/п с. Аныб Вольдзінскае с/п с. Вольдзіна Усць-Куломскае с/п п. Усць-Кулом Усць-Немскае с/п с. Усць-Нем Дзіясёр’інскае с/п п. Дзіясёр’я Дзеравянскае с/п с. Дзеравянск Дзёльскае с/п с. Дзёль Донскае с/п с. Дон Зімстанскае с/п п. Зімстан Кебаньельскае с/п п. Кебаньель Керчам’інскае с/п с. Керчам’я Крутаборскае с/п п. Крутаборка Кужбінскае с/п с. Кужба Мыелдзінскае с/п с. Мыелдзіна Ніжневоцкае с/п с. Ніжні Воч Носімскае с/п с. Носім Парчаўскае с/п с. Парч Пажогскае с/п с. Пажог Памоздзінскае с/п с. Памоздзіна Ручаўскае с/п с. Руч Цімшэрскае с/п п. Цімшэр Югыд’яскае с/п п. Югыд’яг
Транспарт У раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія звязваюць адміністрацыйны цэнтр Усць-Кулом з навакольнымі паселішчамі і суседнімі раёнамі Комі. Аўтамабільныя зносіны з Пермскім краем адсутнічаюць.
Спасылкі
МР «Усть-Куломский»
Катэгорыя:Раёны Комі