Мяккая беларусізацыя — элемент унутранай палітыкі Рэспублікі Беларусь з канца 2000-х і на працягу ўсіх 2010-х гадоў (часткова працягваецца ў цяперашні час), накіраваны на паступовае пашырэнне прысутнасці беларускай мовы, развіццё нацыянальнай культуры і частковую дэрусіфікацыю.
Перадгісторыя Расійска-беларускі мовазнавец Антон Сомін адзначаў, што ў перыяд знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі ў гарадах гаварылі на польскай, рускай і ідышы. Беларуская заставалася мовай сельскага насельніцтва, якое аж да 1970-х гадоў з’яўлялася большасцю. Яна была прадстаўленая шэрагам народных гаворак. На іх аснове ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя сфармавана сучасная літаратурная беларуская мова. Мясцовыя жыхары пераходзілі на рускую толькі для таго, каб пабудаваць кар’еру.
У перыяд палітыкі беларусізацыі 1920-х гадоў пашырылася выкарыстанне мовы ў грамадска-палітычнай і культурнай сферах. З 1930-х сітуацыя паступова стала мяняцца. На гэта паўплывалі і рэпрэсіі супраць беларускамоўных «нацдэмаў», і выгада ад выкарыстання рускай для вучобы і працы. Пасля гэтая тэндэнцыя пагаршалася. У 1960-х гадах вывучэнне беларускай мовы ў школе зрабілі факультатыўным, па жаданні бацькоў. Да 1980-х гадоў яна маргіналізавалася, стала ўспрымацца як «мова калгаснікаў». Але ў канцы дзесяцігоддзя адбылося «другое беларускае адраджэнне» на антысавецкай і антыкамуністычнай хвалі.
У першыя гады незалежнасці беларуская з’яўлялася адзінай дзяржаўнай мовай, выклікаючы тым самым незадаволенасць у значнай часткі рускамоўнага насельніцтва. Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў тым ліку як прыхільнік вяртання рускай у грамадскую сферу. Па выніку рэферэндуму 1995 года ў краіне ўсталяваны дзве дзяржаўныя мовы.
У грамадстве Як заявіў расійска-беларускі мовазнавец Антон Сомін, у 2010-х адбыўся ўсплёск цікавасці да мовы. Спецыяліст нават назваў гэты перыяд «трэцім беларускім адраджэннем». Адзначана, што папулярнасць беларускай сярод гарадской моладзі павялічылася, сталі карыстацца попытам моўныя курсы«В той же степени "искусственный" язык, что и русский»: мифы и правда о белорусской мове. Сярод такіх — курсы Мова нанова Кацярыны Кібальчыч «Мова цi кава» 2013—2014 гадоў«Мягкая белорусизация» как кампания по дерусификации Беларуси, а таксама «Мова нанова», якія пры падтрымцы кампаніі «Velcom» мелі сваю анлайн-трасляцыю і адбываліся ў розных беларускіх гарадах, а таксама за мяжой.
Ключавым у «мяккай беларусізацыі» стала максімальна добраахвотнае пашырэнне практыкі і выкарыстання мовы, падтрымка, развіццё і распаўсюджванне беларускай культуры, захаванне і прасоўванне гісторыка-культурнай спадчыны, у тым ліку і праз пабудову культурнай палітыкі ў фармаце мяккай сілы. Першапачаткова з’ява зарадзілася як грамадскі працэс у межах грамадзянскай ініцыятывы «Будзьма беларусамі!» у 2008 годзе. У студзені 2011 да яе далучылася «Арт Сядзіба», а пазней — кампанія Symbal.by з шэрагам мерапрыемстваў па папулярызацыі беларускай мовы і культуры, у тым ліку з маштабнымі «Днямі вышыванкі», першую канцэпцыю і фармат якога ў 2014 распрацаваў грамадскі актывіст і культурны менеджар Мікіта Броўка.
Важным этапам мяккай беларусізацыі была акцыя «#беларускаястужка — пазнач сябе беларусам!», калі ў Мінску і іншых гарадах Беларусі актывісты раздалі болей за 10 кіламетраў стужкі з беларускім арнаментам. Яна ператварылася ў адзін з сімвалаў беларускасці, а таксама ў альтэрнатыву георгіеўскай стужцы.
Пасля анексіі Крыма Расіяй і вайны на Данбасе падключылася і палітычнае кіраўніцтва краіны. Менавіта гэтыя падзеі прывялі да дадатковага ўсведамлення каштоўнасці існавання Беларусі як незалежнай краіны і разумення важнасці ўзаемасувязі паміж дзяржавай і мовай.
У маркетынгу сталі часцей звяртацца да выкарыстання беларускай мовы і аперыравання да гісторыі, традыцый і культуры. Так, напрыклад, на беларускамоўную рэкламу перайшлі Renault, Tefal, Adidas.
У 2013 годзе адразу тры банкі (Тэхнабанк, Белінвестбанк, БелВЭБ) выпусцілі карпаратыўныя календары на беларускай мове на тэматыку культуры і гісторыі. Апошні з 2012 года цалкам перайшоў на беларускую мову ў назвах крэдытаў, што знайшло водгук у кліентаў. Тым часам Gallina Blanca стала выкарыстоўваць слоган «З першай лыжкі», а кампанія Ford за пару гадоў да гэтага правяла акцыю «Добры Форд» для аўтамабілістаў: тры тыдні па буднях яны разыгрывалі 35 літраў бясплатнага бензіну сярод тых, хто правільна і па-беларуску адказваў на пытанні адной з радыёстанцыйБелорусский язык приносит бизнесу двойные прибыли.
Брэнд «Аліварыя» у 2015 годзе правёў серыю мерапрыемстваў да юбілею мэра Мінска канца ХІХ стагоддзя Яна Караля Чапскага. Кампанія velcom правяла серыю адкрытых урокаў беларускай літаратуры, падчас якіх настаўнікамі станавіліся беларускія пісьменнікі, спартсмены і іншыя прадстаўнікі беларускамоўнай грамадскасці. У 2016 годзе брэнд «Бульбашъ» запусціў рэкламную кампанію «Цмокі на новы лад». Кампанія прапаноўвала для бараў кактэйлі, створаныя па матывах вобразаў герояў беларускага фальклору — цмокаў. Кампанія «Онега» падрыхтавала рэкламу з беларускай музыкай і агучкай на беларускай мовеЕлена Васильева. Язык как маркетинг: почему бизнес пытается заговорить по-белорусски // Sputnik Беларусь, 9 марта 2016.
У выніку дзясяткі буйных кампаній пачалі выкарыстоўваць нацыянальныя матывы на сваёй прадукцыі і ў рэкламе. Сярод іх Modum, «Беларуснафта», «А-100» ды іншыя.
Дзяржаўны ўзровень Першая хваля «мяккай беларусізацыі» ва ўрадавых колах пачалася яшчэ ў 2009—2010 гадах, на фоне напружаных адносін з Расіяй. Адным з галоўных яе ініцыятараў ва ўладзе стаў Павел Латушка, прызначаны ў чэрвені 2009 года міністрам культуры. Ён назваў беларускую мову прыярытэтнай і пераклаў на яе міністэрскае справаводства. У гэты ж час прыняты Закон «Аб найменні геаграфічных аб’ектаў» ад 16 кастрычніка 2010 года. На падставе дакументу назвы сталі даваць выключна на беларускай мове, а на рускай — паказваць метадам транслітарацыі. Пасля выбараў 2010 года «мяккая беларусізацыя» была затарможаная аж да 2014 года, калі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка зрабіў прамову на Дзень Незалежнасці па-беларуску"Belarus leader switches to state language from Russian", BBC, July 10, 2014. Ёсць некалькі тлумачэнняў такой змене. Сам кіраўнік дзяржавы сказаў, што гэта папярэджанне для тых, хто «замахваецца на адзінства нацыі». Як лічыў дэпутат Аляксандр Ярашэвіч, прамова была спробай дыстанцыявацца ад Расіі ў сувязі з падзеямі ва Украіне. Таксама дадзены ўчынак тлумачыцца як спроба ўзмацніць нацыянальную ідэнтычнасць Беларусі праз заігрыванне з нацыяналістычна арыентаванымі апазіцыйнымі рухамі"Belarus in the multipolar world: Lukashenka bets on himself""Belarusization 2.0.: Will the Russian threat help Belarusization?".
У 2015 у гэты працэс уключыўся БРСМ, які з'яўляецца галоўным правадніком дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Беларусі. Арганізацыя пачала папулярызаваць беларускі народны арнамент у выглядзе стужак, якія раней раздавалі грамадскія актывісты. У траўні 2016 БРСМ паказаў свой варыянт «вышымаек», які таксама сталі важным сімвалам мяккай беларусізацыі.
Назіраўся зрух у стаўленні да гістарычных беларускіх сімвалаў і падзей, вакол якіх меліся вострыя рознагалоссі паміж істэблішментам і апазіцыяй, асабліва да бела-чырвона-белага сцяга і святкавання абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (Дзень Волі)"Мягкая белорусизация. Как Минск стремится обособиться от Москвы" ("Soft Belarusization: How Minsk Tries to Separate Itself from Moscow"). Два ўсталяваныя ў 2010-х помнікі — Тадэвушу Касцюшку і князю Альгерду — таксама разглядаюцца як элемент узмацнення беларускай ідэнтычнасці, у тым ліку супрацьстаяння «рускаму свету». Іншым наглядным прыкладам стала змяненне тапанімікі на вуліцах Беларусі. З сярэдзіны 2010-х у Мінску зніклі паказальнікі на рускай мове. Акрамя таго, надпісы пачалі дубляваць беларускай лацінкайРусификация и белорусизация: есть ли в республике языковой вопрос.
У 2016 года беларускі ўрад уключыў «Дзень вышыванкі» у план мерапрыемстваў, прымеркаваных да Году культуры. З гэтага часу свята пачало адзначацца ў Мінску і іншых гарадах на дзяржаўным узроўні.
У 2018 стужкамі з арнаментам быў візуальна афармлены і Дзень Перамогі як альтэрнатвы георгіеўскім стужкам.
У дакуменце «Дактрына інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» ад 2019 года гаворыцца: «Беларуская мова разам з канстытуцыйна замацаваным у дзяржаве двухмоўем спрыяе ўмацаванню нацыянальнай самасвядомасці беларускага грамадства, фармаванню яго духоўнасці. Пашырэнню сацыяльных функцый і камунікатыўных магчымасцяў беларускай мовы, яе поўнае і ўсебаковае развіццё разам з іншымі элементамі нацыянальнай культуры выступаюць гарантам гуманітарнай бяспекі дзяржавы».
Рэакцыя ў Расіі Падобныя крокі выклікалі крытыку з боку расійскіх дзеячаў. Сам Лукашэнка на гэты конт заявіў: «Агідна слухаць некаторыя расійскія партызанскія «языкі», што ў нас тут ледзь не мяккая беларусізацыя ідзе, што ў нас нешта іншае адбываецца. Вось, што мы кудысьці амаль разварочваемся»"Lukashenka: It's Disgusting To Hear That We've Almost Got Soft Belarusization Going On Here". Расійскія крытыкі разглядалі гэтыя змены як адмову Мінска ад падтрымкі інтэграцыйнай стратэгіі Беларусі і РасііVadim Mojeiko, "Soft Belarusization: A New Shift in Lukashenka’s Domestic Policy?", BelarusDigest, April 21, 2015. У той жа час беларускія афіцыйныя асобы ўнікліва паказвалі, што «мяккая беларусізацыя» не азначае ні дыстанцыявання ад Масквы, ні пэўнага павароту да Захаду.
Пасля 2020 года Пасля пратэстаў 2020 года склалася спрэчная сітуацыя. Так, напрыклад, Беларускі ПЭН-цэнтр апублікаваў артыкул аб тэндэнцыі ўзмацнення русіфікацыі ў пачатку 2020-хРусификация Беларуси: сфера культуры (2022-2023 гг). Аналагічныя высновы выказваліся і ў іншых даследаванняхДвухмоўнае аднамоўе. Моўная палітыка ў Беларусі: стан, тэндэнцыі і перспектывы. Аднак, на думку анлайн-выдання «Палітрынг», палітыка «мяккай беларусізацыі» працягвалася. Чарговым прыкладам стала рашэнне Беларускай чыгункі ажыццяўляць трансляцыю аб’яў на ўсіх станцыях і прыпынках выключна на беларускай мове з 1 красавіка 2021 года.
З іншага боку, у грамадстве адзначалася некаторае павелічэнне папулярнасці беларускай. Акадэмія адукацыі паведамляла, што «сярод моладзі родная мова становіцца ўсё больш папулярнай», так як яна лічыцца «маркерам інтэлігентнасці»Маркер интеллигентности. Белорусский язык набирает популярность у молодежи и школьников .
Як заявіў Лукашэнка ў 2022 годзе, трэба, каб беларускую мову ведаў кожны жыхар краіны, бо яна з’яўляецца адметнай рысай беларускага народу. Дададзена, што неабходна яе падцягваць да ўзроўню рускай, якую і так ведаюць лепш, і «няма тут нічога антырасійскага». Паводле прэзідэнта, гаворка абсалютна не ідзе пра «мяккую беларусізацыю»Лукашенко выступает за развитие в обществе белорусского языка, чтобы люди его хорошо знали.
У 2024 годзе кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Крутой паведаміў, што ў краіне расце попыт на навучанне на беларускай мове. Ва ўрадавых колах абмяркоўвалася магчымасць абвяшчэння будучага 2025 года Годам беларускай мовы«Расце попыт на навучанне па-беларуску». Круты прапануе абвясціць 2025-ты Годам беларускай мовы // Наша Ніва, 6 кастрычніка 2024. У апазіцыі сітуацыю ацанілі інакш. Як пісалі ў Белсат, школьная адукацыя становіцца ўсё больш рускамоўнай, беларускамоўныя класы і школы, якія ў асноўным у вёсках, зачыняюцца, а ў тыя, што яшчэ ёсць, бацькі баяцца аддаваць дзяцей, каб не патрапіць пад пераслед«В Беларуси родители боятся отдавать детей в беларусскоязычные школы». Где учиться на родном языке?.
Гл. таксама Вышымайка Беларусізацыя Гістарычная палітыка Беларусі
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
, Marin, A. (2020). Belarusian Nationalism in the 2010s: a Case of Anti-Colonialism? Origins, Features and Outcomes of Ongoing ‘Soft Belarusianisation’, Journal of Belarusian Studies, 9(1), 27-50.
Катэгорыя:Прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі Катэгорыя:Палітыка Беларусі Катэгорыя:Беларусізацыя Катэгорыя:Моўная палітыка