Tarpan Honker — польскі грузапасажырскі аўтамабіль падвышанай праходнасці (пазадарожнік), які выпускаўся з 1988 па 2016 год.

Гісторыя Вытворчасць аўтамабіляў Tarpan Honker планавалася ў 1984 годзе, аднак яна была ажыццёўлена толькі ў 1988 годзе ў Познані на заводзе FSR. Мадыфікацыі: Tarpan Honker 4012 — дзесяцімесны хардтоп. Tarpan Honker 4022 — двухмесны пікап. Tarpan Honker 4032 са скарочанай колавай базай да 2210 мм. З 1996 года аўтамабіль вырабляўся польскім падраздзяленнем Daewoo Motor Polska ў Любліне з перайначаным інтэр’ерам. Назва была зменена на Daewoo Honker 2324. Таксама планавалася вытворчасць мадэрнізаванай версіі Daewoo Honker II, аднак гэты праект быў прызнаны немэтазгодным, і тады пачата серыйная вытворчасць Daewoo Honker 2000 з перайначаным знешнім выглядам.

Пасля прызнання кампаніі Daewoo Motor Polska банкрутам у 2001 годзе вытворчасць аўтамабіляў Tarpan Honker працягвалася да 2003 года на заводзе Andoria-Mot, затым у 2004—2007 гадах машыны вырабляліся на заводзе Intrall Polska. Мадыфікацыі: Honker MAX — пазадарожнік. Honker Skorpion 3 — бронеаўтамабіль.

З 2009 года аўтамабілі вырабляліся на заводзе DZT Tymińscy. Вытворчасць завяршылася ў 2016 годзе з-за прызнання кампаніі DZT Tymińscy банкрутам.

Продажы за 1992—2007 ГодПрададзена199245019943141995288199620199715519982321999350200020020014020021402003278200449020051772006245200735Усяго — 3414

Эксплуатацыя Аўтамабіль Tarpan Honker эксплуатаваўся ў Азербайджане, Іраку, Латвіі, Літве, Нігерыі, Польшчы і Украіне.

Галерэя

Заўвагі

Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Аўтамабілі Польшчы Катэгорыя:Аўтамабілі 2010-х Катэгорыя:Аўтамабілі 2000-х Катэгорыя:Аўтамабілі 1990-х Катэгорыя:Аўтамабілі 1980-х Катэгорыя:Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1988