Даўляды́ С. 246 — былая вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці. Населены пункт уваходзіў у склад Вербавіцкага сельсавета. Месціцца за 52 км на паўднёвы ўсход ад Нароўлі, за 65 км ад чыгуначнай станцыі Ельск на лініі Калінкавічы — Оўруч і за 160 км ад Гомеля. На ўсходзе пойма ракі Прыпяць. Аўтадарогай вёска звязана з Хойнікамі С. 140 — 141.
Гісторыя Першая пісьмовая згадка пра паселішча захавалася ў апісанні Чарнобыльскага замку 1552 года. Там вёска называлася Даўгляды або ДаўглядцыАрхив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. І. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 588.
Паводле яўрэйскіх перапісаў 1765, 1778 і 1784 гадоў, у Даўляды пражывала некалькі яўрэяў Чарнобыльскага кагалуАрхив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. – Киев, 1890. С. 303, 392, 712.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Даўляды ўключаны ў Рэчыцкую акругу Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 годзе ў складзе Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года — Мінскай губерні Расійскай імперыіНасевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182.
Паводле Брэсцкага дагавора, вёска трапіла да УНР. Населены пункт спачатку ўключаны ў склад Дзёрнавіцкай воласці Рэчыцкага павета, а потым у часова створаную Палескую губерню. З 18 мая 1918 года тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла СкарападскагаЦіхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85.
З 1924 па 1927 год — цэнтр сельсавета ў Нараўлянскім раёне (Гомельская губерня, Расійская СФСР). 4 снежня 1926 году вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У 1929 годзе ў Даўляды стварылі калгас, працавала школа і паштовае аддзяленне. Да 26 ліпеня 1930 і з 21 чэрвеня 1935 — у складзе Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 — Палескай вобласці. Падчас Вялікай Айчыннай вайны немцамі забіты 28 жыхароў вёскі. У лістападзе 1943 года ў баях за населены пункт загінулі 10 савецкіх вайскоўцаў, якіх пахавалі ў брацкай магіле ў цэнтры Даўляды. З 8 студзеня 1954 года вёска ў складзе Гомельскай вобласці, з 25 снежня 1962 года — Ельскага раёна. 6 студзеня 1965 года яе вярнулі ў склад Нараўлянскага раёна. У вёсцы месціліся 8-гадовая школа, дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня і крама.
4 мая 1986 году, у сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, да якой менш за 15 км, жыхароў вёскі (183 сям’і) вывезлі ў пасёлак Ператрутаўскі Варатын (Савіцкі сельсавет, Калінкавіцкі раён). З ліпеня 1988 года паселішча знаходзіцца ў складзе Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка.
Забудова Ад цэнтра Даўляды ў некалькі бакоў адыходзяць кароткія вуліцы. На паўночным захадзе дугападобная вуліца. Двухбаковая, драўляная забудова сядзібнага тыпу.
Насельніцтва 1909 год — 544 жыхары (74 двары)Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 52 1986 год — 474 жыхары (183 сям’і і двары) 1959 год — 498 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Нараўлянскага раёна