Тургаяк () — возера ў левабярэжжы верхняга цячэння ракі Міяс на тэрыторыі Міяскай гарадской акругі Чалябінскай вобласці Расіі, гідралагічны помнік прыроды рэгіянальнага значэння. Плошча вадазбору возера — 476 км², вадазбор мае працягласць з поўначы на поўдзень 12,5 км, з усходу на захад — 11,0 км. Сярэднешматгадовы ўзровень зрэзу вады — 319,45 м над узроўнем мора. Заходняя частка вадазбору складзена гранітамі, усходняя — серпенцінітамі, гранасіенітамі (сіенагранітамі).

Возера тэктанічнага паходжання, праточнае. У яго ўпадаюць шэсць рэк (Ліпаўка, Махавая, Баброўка, Куляшоўка, Пугачоўка, Крутая), пяць ручаёў і шматлікія крыніцы на паўднёвым беразе возера. Ва ўсходняй частцы з Тургаяка выцякае рэчка Істок, якая ўпадае ў раку Міяс. Сцёк па ёй спыняецца ў гады малой воднасці. На тэрыторыі вадазбору размешчана таксама возера Інышка, якое мае гідралагічную сувязь з Тургаякам. Асноўную ролю ў жыўленні возера адыгрываюць грунтавыя воды. Агульны прыток вады -каля 35 л/с. Мінералізацыя вады возера не перавышае 100 мг/л.

Плошча воднай паверхні возера — 26,4 км ². Сярэдняя глыбіня — 19,1 м, максімальная глыбіня — 36,5 м. Вада возера мае высокую празрыстасць, якая складае ад 10 да 17,5 метра.

Крыніцы

Катэгорыя:Азёры Чалябінскай вобласці