Ірбенскі праліў (, , ) — праліў, які злучае Рыжскі заліў і Балтыйскае мора. З'яўляецца воднай граніцай паміж прыбалтыйскімі дзяржавамі — Эстоніяй і Латвіяй. Размешчаны паміж эстонскім паўвостравам Сырвэ (крайні паўднёвы пункт вострава Саарэмаа) і мысам Колкасрагс — паўночнай канечнасцю Курземскага (Курляндскага) паўвострава, які належыць Латвіі.
Найважнейшы порт — Вэнтспілс. Пераважныя глыбіні па-за фарватара — 10-20 м. У халодную зіму замярзае. Найменшая глыбіня фарватара — 5 м.
У жніўні 1915 года ў водах Ірбенскага праліва адбыўся шэраг марскіх бітваў паміж расійскай эскадрай на чале з браняносцам «Слава» і нямецкім флотам, які ўключаў у сябе лінкары «Позен» і «Насау».
Гл. таксама Абарона Рыжскага заліва
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Пралівы Балтыйскага мора Катэгорыя:Пралівы Эстоніі Катэгорыя:Геаграфія Латвіі