Іраклій Майсеевіч Таі́дзэ (;  — ) — грузінскі савецкі жывапісец і графік. Народны мастак Грузінскай ССР (1980). Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1951).

Біяграфія Нарадзіўся ў Тыфлісе. Вучыўся ў свайго бацькі М. І. Таідзэ. У 1919 годзе ўступіў у Таварыства грузінскіх мастакоў, у 1929 годзе у Асацыяцыю рэвалюцыйных масткоў Грузіі (САРМА)120 лет назад родился Ираклий Моисеевич Тоидзе, автор плаката «Родина-Мать зовёт!». У 1922—1930 гадах выкладаў у народнай мастацкай студыі бацькі. У 1930 годзе Іраклій Таідзэ скончыў Тбіліскую акадэмію мастацтваў. У 1931 годзе мастак пераязджае ў Маскву, дзе пачынае працаваць у галіне плаката і кніжнай графікі.

Творчасць Іраклій Таідзэ маляваць пачаў з дзяцінства, ілюстраваў творы грузінскіх пісьменнікаў, працаваў акварэллю з натуры. У 1920-я гады спрабаваў сябе ў партрэтным жанры, у асноўным адлюстроўваў дзеячаў культуры, з 1922 года пачаў працаваць у «Вокнах ГрузКавРОСТА».

Працы І. М. Таідзэ адрозніваюць моцны ўпэўнены малюнак, ясная вывераная кампазіцыя, заўсёды стрыманы і рацыянальны каларыт прац. Часта выкарыстоўваецца чырвоны колер, які ў спалучэнні з белым і чорным колерам надае працам мастака павышаны драматызм. У гады Вялікай Айчыннай вайны плакаты Таідзэ карысталіся вялікай папулярнасцю і выходзілі вялізнымі тыражамі.

Сярод твораў Іраклія Таідзэ: «Лямпачка Ільіча» (1927), "Малады Сталін чытае паэму Ш. Руставелі «Віцязь у тыгравай шкуры», плакаты «Пад сцягам Леніна, пад кіраўніцтвам Сталіна — наперад, за перамогу камунізму!» (1936), «Радзіма-Маці заве!» (1941), «Пад сцягам Леніна — наперад на Захад!» (1941), «Клянуся перамагчы ворага!», «Сцяг працы — сцяг перамогі», «Усе сілы тылу на дапамогу фронту!», «За Радзіму-маці!», «Героям, салют Радзімы!», «У імя Радзімы наперад, волаты!» (1943), «Усе сілы народа-справе поўнай перамогі над фашызмам!» (1945), «Наперад да новых перамог сацыялістычнага будаўніцтва!» (1946), «Цяжкая індустрыя-аснова моцы нашай Радзімы» (1954), «Спорт у СССР — спорт мільёнаў!» (1956), «У імя міру» (1959), «Адплата!»(1968), «Народ Элады пераможа!»(1968), «Новых поспехаў, таварышы!» (1970) і іншыя.

Аўтар ілюстрацый да кнігі «Гісторыя Грузіі» (1950), да паэмы Шата Руставелі «Віцязь у тыгравай шкуры» (1937) і жывапісных карцін

Узнагароды і званні Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1951) Народны мастак Грузінскай ССР (1980) 4 Сталінскія прэміі (1941, 1948, 1949, 1951) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медалі

Зноскі

Літаратура

Тои́дзе Ираклий Моисеевич // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 296—297. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз.

Спасылкі

Тоидзе Ираклий Моисеевич // Інтэрнэт-партал Міністэрства абароны РФ Тоидзе Ираклий Моисеевич (1902—1985) // Трамвай искусств — архитекторы, художники, картины, статьи, плакаты СССР 120 лет назад родился Ираклий Моисеевич Тоидзе, автор плаката «Родина-Мать зовёт!» // Комитет по культуре администрации Минераловодского городского округа, Ставропольского края Тоидзе Ираклий Моисеевич // Виртуальный Русский музей

Катэгорыя:Мастакі Грузіі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Графікі СССР Катэгорыя:Мастакі-сацрэалісты СССР Катэгорыя:Мастакі-плакатысты Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары СССР Катэгорыя:Народныя мастакі Грузінскай СССР