Аляксандр Міхайлавіч Сяргееў (; нар. , Бутурліно, Горкаўская вобласць, РСФСР, СССР) — савецкі і расійскі фізік, навуковы кіраўнік Нацыянальнага цэнтра фізікі і матэматыкі. Прэзідэнт Расійскай акадэміі навук з 27 верасня 2017 года па 20 верасня 2022 года.
Спецыяліст у галіне фізікі плазмы, фемтасекунднай оптыкі, нелінейнай дынамікі аптычных сістэм і высокачуллівых аптычных вымярэнняў; доктар фізіка-матэматычных навук (2000), прафесар. Дырэктар Інстытута прыкладной фізікі (ІПФ) РАН з 2015 па 2017 год.
Акадэмік РАН (2016; член-карэспандэнт 2003). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РФ (1999) і прэміі Урада РФ (2012). Замежны член НАН Беларусі (2017).
Асноўныя працы От фемтосекундных к аттосекундным импульсам // Успехи физических наук. 1999. Т. 169, № 1 (у суаўт.). Экспериментальное исследование воздействия субтераваттного фемтосекундного лазерного излучения на прозрачные диэлектрики при аксиконной фокусировке // Там же. 1999. Т. 169, № 1 (у суаўт.). Петаваттные лазеры на основе оптических параметрических усилителей: состояние и перспективы // Там же. 2008. Т. 178, № 9 (у суаўт.). Горизонты петаваттных лазерных комплексов // Там же. 2011. Т. 181, № 1 (у суаўт.).
Спасылкі Профіль А.М. Сяргеева на сайце НАН Беларусі
Катэгорыя:Замежныя члены НАНБ