Ньюфаўндлендскі мемарыяльны ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сент-Джонс у правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор, Канада.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў верасні 1925 года як жывы мемарыял жыхарам гэтай канадскай правінцыі і ўсяго Новага Свету, якія загінулі ў Першай сусветнай вайне. Гэта буйнейшы ўніверсітэт у Атлантычнай Канадзе і адзіны ўніверсітэт Ньюфаўндленда. Вучэльня пачалася з 57 студэнтаў. У 1940-я гады колькасць студэнтаў павялічылася да больш чым 400 асоб. У 1949 годзе Мемарыяльны універсітэцкі каледж атрымаў поўны статус універсітэта ад урада правінцыі. У 1961 годзе ўжо 1400 студэнтаў вучыліся ва ўніверсітэце.

Структура Факультэт бізнес-адміністравання Факультэт адукацыі Факультэт медыцыны Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт інжынерыі Факультэт мастацтваў Школа магістратуры і аспірантуры Школа музыкі Школа медсястрынства Школа фармацыі Школа кінезіялогіі Школа рэкрэацыі Школа сацыяльнай працы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады