Каралеўскі ўніверсітэт () — канадская хрысціянская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Эдмантан у правінцыі Альберта, Канада.

Агульная характарыстыка Першапачаткова заснаваны Хрысціянскай рэфармацкай царквой як Каралеўскі каледж у 1979 годзе, ён дзейнічаў як Каралеўскі ўніверсітэцкі каледж з 1993 года і, нарэшце, як Каралеўскі ўніверсітэт з 2009 года.

Прапануе ступені бакалаўра ў галіне мастацтваў, гуманітарных навук, музыкі, сацыяльных навук, прыродазнаўчых навук, бізнесу і адукацыі.

Каралеўскі ўніверсітэт - адна з 26 устаноў вышэйшай адукацыі, якія фінансуюцца канадскай дзяржавай у правінцыі Альберта.

Універсітэт налічвае каля 1 тысячы студэнтаў.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады