Аніца Бошкавіч (; 3 снежня 1714, Дуброўніцкая рэспубліка — 13 жніўня 1804, Дуброўнік, Дуброўніцкая рэспубліка) — харвацкая паэтэса і перакладчыца.
Біяграфія Аніца Бошкавіч была малодшым дзіцем у сям’і дуброўніцкага гандляра Ніколы Бошкавіча. Пасля нядоўгага навучання дома яна паступіла на вучобу ў манастыр Святой Катарыны, дзе яе старэйшая сястра Марыя была ігуменняй. Скончыўшы навучанне, яна захапілася стварэннем літаратурных твораў на харвацкай мове. Самай вядомай працай, якая выйшла з-пад яе пяра, стала, апублікаваная ў Венецыі ў 1758 годзе кніга «Razgovor pastirski varhu porođenja Gospodinova jedne djevojčice Dubrovkinje», якая перажыла тры выданні, выкананая ў форме актавы і арыентаваная ў першую чаргу на юных чытачак. Пазней гэты твор стаў вядомы пад назвай «Ljubica» і быў прызнаны адзінай надрукаванай кнігай у гісторыі Дуброўніцкай Рэспублікі, аднаасобна напісанай жанчынай. Кніга праз некаторы час была перакладзеная на італьянскую мову яе братам Руджэрам Іосіпам, з якім Аніца Бошкавіч вяла актыўную перапіску, якая цяпер захоўваецца ў архіве Каліфарнійскага універсітэта ў Берклі, у спецыяльным аддзеле пад назвай «Poesie Illyriche di Anna Boscovich». Акрамя напісання кніг, яна таксама займалася перакладамі рэлігійных тэкстаў і вершаў з італьянскай мовы.
Літаратура
Спасылкі