Вясновая паводка на рацэ Урал у 2024 годзе характарызуецца як адна з самых буйных з пачатку XXI стагоддзя, а ў некаторых месцах і з моманту пачатку назіранняў.

Паводка найбольш закранула Орск Арэнбургскай вобласці Расіі. Вада ўвечары 5 красавіка прарвала ахоўную дамбу і пачала затапляць раёны горада. У наступныя дні былі прарваны яшчэ дзве дамбы. Узровень вады на 8 красавіка ў рацэ Урал склаў 975 см пры ўзроўні выхаду вады ў пойму — 360 см, і ўзроўні небяспечнай з’явы — 700 см.

У зоне паводкі знаходзіліся больш за 6 тысяч дамоў, адтуль было эвакуявана больш за 2 тысячы чалавек. У Орску былі адмененыя заняткі ў школах, частка з якіх аказалася затопленай, у іншых былі арганізаваны пункты часовага размяшчэння эвакуяваных. У горадзе быў абмежаваны рух аўтобусаў, частка з якіх была задзейнічана для перавозкі пацярпелых. Прыпыненая праца многіх прадпрыемстваў.

Адначасна стыхія закранула Наватроіцк — 8 красавіка адбылася паводка з прарывам ахоўнай дамбы, у горадзе пачалася эвакуацыя.

Таксама паводка закранула і іншыя населеныя пункты вобласці, уключаючы Арэнбург. Праводзілася частковая эвакуацыя жыхароў. У вобласці быў абвешчаны рэжым надзвычайнай сітуацыі федэральнага значэння.

Рэакцыя Прэс-сакратар прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін не плануе наведваць раён затаплення, дадаўшы, што Пуцін замест гэтага «атрымліваў інфармацыю і каардынаваў працу ўсіх галін улады».

8 красавіка жыхары Орска зладзілі пратэсты на цэнтральнай плошчы горада з нагоды недастатковай кампенсацыі, прадстаўленай мясцовым урадам за шкоду ад паводкі, а таксама з нагоды няздольнасці ліквідаваць структурныя недахопы плаціны. Пратэстоўцы таксама заклікалі да ўмяшання ў працэс прэзідэнта У. Пуціна, які раней загадаў урадавай камісіі кантраляваць рэакцыю на катастрофу і адправіў міністра па надзвычайных сітуацыях Расійскай Федэрацыі Аляксандра Куранкова ў Арэнбургскую вобласць. Прыбыўшы ў вобласць, міністр МНС А. Куранкоў у інтэрв’ю дзяржаўным тэлеканалам абвінаваціў мясцовае насельніцтва ў сабатажы эвакуацыі, пра якую не было абвешчана афіцыйнымі ўладамі.

Гл. таксама Паводка ў Казахстане (2024)

Заўвагі

Катэгорыя:Катастрофы ў Расіі Катэгорыя:Красавік 2024 года Катэгорыя:Паводкі 2024 года Катэгорыя:2024 год у Расіі