Тамборская мова — мёртвая мова тамборскай культуры з інданезійскага вострава Сумбава, якая цалкам загінула ў красавіку 1815 года падчас вывяржэння вулкана Тамбора. Колькасць носьбітаў тамборскай мовы перад вывяржэннем ацэньваецца ў 11 тысяч чалавек.

Лексіка Адзінай крыніцай лінгвістычных даных пра тамборскую мову з’яўляецца спіс з 48 слоў, які запісаў брытанскі каланіяльны адміністратар Томас Стэмфард Рафлз незадоўга да вывяржэння. Разам са словамі іншых моў рэгіёну спіс быў апублікаваны ў кнізе Рафлза «Гісторыя Явы». Вось гэтыя словы:

seena — адзін kálae — два nih — тры kude-in — чатыры kutélin — пяць báta-in — шэсць kúmba — сем koného — восем láli — дзевяць saróne — дзесяць sisaróne — дванаццаць simári — сто doh — чалавек sia-in — мужчына óna-yit — жанчына homóri — бацька yelai — маці kokóre — галава saing'óre — вока saing kóme — нос búlu — валасы sóntong — зубы sumóre — жывот taintu — рука maimpo — ступня kiro — кроў kóngkong — дзень tádung — ноч kidjum — сон sílam — мёртвы si-yang — белы naido — чорны sámar — добры gonóre — дрэнны maing’aing — агонь naino — вада gónong — зямля ilah — камень kíwu — свіння kilaíngkong — птушка andik — яйка karáyi — рыба ingkong — сонца mang’ong — месяц kingkong — зорка moríhoh — Бог hok-hok — сядзець mákan — есці

Большасць слоў са спісу, імаверна, з’яўляюцца спрадвечнымі. Тамборская лексіка адрозніваецца ад лексікі навакольных моў, як аўстранезійскіх, так і іншых. Да запазычанняў з малайскай ці яванскай мовы адносяцца словы «búlu» («валасы») і «mákan» (есці). Генрых Цолінгер у 1850 годзе прапанаваў яшчэ некалькі магчымых крыніц для некаторых слоў са спіса: «naino» («вада») — з мадурскага «ain», «andik» («яйка») — з яванскага «endokh», «homóri» — з бугійскага «horo-anie» («мужчына»), «sia-in» («мужчына») — ад слова «ese» на дыялекце санган мовы біма. Яшчэ некалькі прапаноў Цолінгера выглядаюць малаверагоднымі: «si-yang» («белы») — за малайскага «siang» («поўдзень»), «gonong» («зямля») — з малайскага «gunung» («гара») і «hok-hok» («сядзець») — з нямецкага «hocken» («прысядаць»). Таксама разглядаюцца як магчымыя запазычанні настыпныя словы: «doh» («чалавек») — з мовы біма «dou», «seena» («адзін») — з аўстранезійскіх моваў, «moríhoh» — з санскрыту, «taintu» («рука») — з транснавагвінейскіх моў. Апошні выпадак можа тлумачыцца не толькі моўнымі кантактамі, але і генетычнай роднасцю.

Фаналогія Верагодна, у запісах Рафлза спалучэнне літар ng’ перадае велярны насавы зычны [ŋ], а злучок можа азначаць гартанную змычку [ʔ].

На падставе даступнага спісу слоў магчыма рэканструяваць наступную сістэму зычных гукаў: ГубныяАльвеалярныяПалатальныяВелярныяГлатальныяВыбухныяГлухіяtk(ʔ)ЗвонкіяbddʒgНасавыяmnŋФрыкатыўныяshПлаўныяr, lАпраксімантыwj

Сістэма галосных магла складацца з пяці гукаў: /a/, /e/, /i/, /o/ /u/. Варта адзначыць, што рэканструкцыя можа быць няпоўнай: тамборская мова таксама магла мець імплазіўныя зычныя, галосныя сярэдняга рада, насавыя галосныя ці зычныя з прыдыханнем — фанемы, якія сустракаюцца ў іншых мовах рэгіёну, і якія, магчыма, не атрымалася перадаць праз англійскую ці малайскую арфаграфіі, якімі карыстаўся Рафлз.

Націск, імаверна, заўсёды на перадапошнім складзе.

Марфалогія Два словы ў спісе, якія называюць часці цела, пачынаюцца з «saing-» («saing'óre» — «вока» і «saing kóme» — «нос»). Магчыма, словы «sóntong» («зубы») і «sumóre» («жывот») таксама пачынаюцца з рэдуцыраванай формы прыстаўкі «saing-», якая можа мець значэнне прыналежнасці. Тым не менш, у спісе ёсць іншыя словы, якія абазначаюць часці цела, але не пачынаюцца з адпаведнага прэфікса.

Шэраг слоў, якія абазначаюць з’явы навакольнага свету, маюць аднолькавыя канчаткі «-kong» ці «-ong»: «kóngkong» («дзень»), «kilaíngkong» («птушка»), «ingkong» («сонца»), mang’ong («месяц»), «kingkong» («зорка»), «gónong» («зямля»), што можа сведчыць аб наяўнасці суфіксацыі ў тамборскай мове.

Слова «hok-hok» («сядзець») паказвае, што ў тамборскай мове была магчыма рэдуплікацыя. Імаверна, яна была звязана з дзеясловамі.

Генеалагічная класіфікацыя Лексіка тамборскай мовы, за выключэннем некалькіх запазычанняў, адрозніваецца ад лексікі навакольных моў. Ужо ў XIX стагоддзі было адзначана, што яе нельга адносіць да аўстранезійскіх моў, шырока прадстаўленых у рэгіёне. Тамборскую мову адносяць або да ізаляваных моў, або, па выніках фаналагічнага аналізу, — да папуаскай моўнай сям’і. На падставе археалагічных знаходак выказвалася таксама гіпотэза аб прыналежнасці тамборскай мовы да аўстраазіяцкай сям’і.

Тамборская мова можа значна пашырыць геаграфію распаўсюджання папуаскіх моў, бо востраў Сумбава знаходзіцца ў 500 кіламетрах на захад ад астравоў Тымор, Алор і Пантар — самых заходніх тэрыторыях, дзе ў цяперашні момант жывуць носьбіты моў папуаскай сям’і.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Папуаскія мовы Катэгорыя:Мовы Інданезіі