Універсітэт імя Г. Мак-Эвана () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Эдмантан у правінцыі Альберта, Канада.

Агульная характарыстыка Установа названа ў гонар Гранта Мак-Эвана, пісьменніка, педагога і былога віцэ-губернатара правінцыі Альберта.

Заснаваная ў 1971 годзе як двухгадовы каледж, у 2009 годзе вучэльня стала шостым дзяржаўным універсітэтам правінцыі.

Структура Факультэт мастацтваў і навук Факультэт выяўленчага мастацтва і камунікацый Факультэт здароўя і грамадскіх студый Факультэт медсястрынства Школа бізнесу Школа бесперапыннай адукацыі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады