Ванна для птушак, або птушыная купальня — ёмістасць напоўненая вадой, дзе птушкі могуць папіць, выкупацца і ахаладзіцца.

Апісанне Птушыныя ванны прывабліваюць многія віды птушак, якія наведваюць сады, асабліва летам і падчас засухі. Птушыныя ванны, якія забяспечваюць надзейную крыніцу вады цэлы год, павялічваюць разнастайнасць птушак-наведвальніц саду і падтрымліваюць «мікраасяроддзе пражывання».

Ванны для птушак могуць быць зроблены як басейны на п’едэсталах або калонах, іх могуць падвешваць на дрэвах або проста рабіць як высечаныя ў скалах і валунах паглыбленні. Патрабаванні да ваннаў для птушак уключаць наступнае; агулам неглыбокая пасудзіна з паступовай зменай глыбіні; вакол адкрытая прастора, каб мінімізаваць небяспеку ад катоў; чыстая і абнаўляльная вада і рэгулярная чыстка, каб прадухіліць заражэнне і размнажэнне камароў. Паверхні вады у 5 см дыяметрам па цэнтры дастаткова для большасці птушак, бо яны не намочваюць цалкам сваё цела, а толькі апускаюць крылы, каб пырскаць вадой на спіну. У глыбейшых або шырэйшых ваннах у вадзе могуць быць «астраўкі», што таксама можа адвадзіць каціных драпежнікаўSally Roth (1998). Attracting Birds to Your Backyard: A Rodale Organic Gardening Book, p. 18. Rodale Press Inc., Emmaus PA, .. Падняцце на п’едэстал — звычайная мера забеспячэння чыстай зоны вакол птушынай ванны без месцаў для засад драпежнікаў. можа дапоўніць ванну, каб заахвоціць птушак затрымлівацца і вяртацца.

Раннія ванны для птушак былі простымі паглыбленнямі ў зямлі. Першая спецыяльна зробленая ванна для птушак распрацавана брытанскай кампаніяй па дызайне садоў Abrahm Pulman & Sons у 1830-х гадах.

Праектаванне і будаўніцтва

Птушыная ванна можа быць , невялікім , , а таксама часткай стварэння жыццёва важнага . Ванны для птушак могуць быць зроблены з літага бетону, глазураванай тэракоты, шкла, металу (напрыклад, медзі), пластыка, мазаічнай пліткі, мармуру або іншага матэрыялу, які трымае ваду і трывалы да адкрытага паветра. У сады могуць упісацца валуны з натуральнымі або паглыбленнямі. У некаторых ваннах для птушак выкарыстоўваюць рэцыркуляцыйныя помпы, як частку фантана або , яны могуць мець фільтры, для аўтаматычнага папаўнення або , накіраваны ў паглыбленне. Некаторыя выкарыстоўваюць для рэцыркуляцыі вады помпу, якая працуе ад сонечнай батарэі, плавае або пагружана ў ваду. Птушак прываблівае від і гук бягучай вады з убудаваных або размешчаных паблізу фантанаў, што дапамагае прывабіць птушак у сад.

Арнаменты і скульптуры

Традыцыйная ванна для птушак зроблена з літага бетону або паліванай тэракоты і складаецца з двух частак: чашы і пастамента. Чаша мае паглыбленне або гняздо ў базе, якое дазваляе ёй трымацца на пастаменце. Пастамент звычайна мае вышыню каля аднаго метра. І чаша, і пастамент могуць быць як гладкімі, так і ўпрыгожанымі барэльефамі. Чашы могуць мець чыстую крывалінейную геаметрыю, або матывы ракавіны або псеўдакаменнай крыніцы. Пастамент таксама можа быць простага або мець упрыгожванні. Здаецца, што птушак не хвалюе эстэтыка, нават калі выкарыстоўваецца неглыбокая талерка, форма для пірага або лужына, куды павольна крапае вада.

Ванны для буйных птушак Вялікія птушкі, як , таксама любяць купацца. Ванны для іх добра размясціць каля вялікіх сельскагаспадарчых апырсквальнікаў па палях. Стварэнне такога месца для пералётных птушак, асабліва ў гарадскіх і прыгарадных раёнах, дзе няма забалочаных угоддзяў, выдатны спосабам прывабіць іх часцей наведваць тэрыторыю.

Абсталяванне

У ваннах для птушак трэба месца для сядзення птушак. Ванна таксама павінна быць дастаткова мелкай, каб унікнуць рызыкі ўтаплення птушак. Глыбіня каля 5 см падыходзіць для большасці відаў. Таксама можна зрабіць ванну дастаткова неглыбокай, каб птушкі маглі сядзець у вадзе. Для глыбейшых ваннаў можна пакласці ў цэнтр камяні або жвір, каб стварыць месца для сядзення птушак. Аб’екты, змешчаныя ў ванну мусяць мець тэкстуру, што дазваляе птушкам трымацца за іх. Птушкі без кепска ўспрымаюць і ацэньваюць глыбіню і таму могуць лічыць ванну непрымальнай. Размяшчэнне жэрдкі або плоскага каменя на краі ванны як пандуса, дазволіць такім птушкам паступова ўваходзіць у ваду без страху.

Варта таксама падумаць пра свойскіх катоў і іншых драпежнікаў, паставіўшы птушыную ванну ў месцы, дзе птушкі могуць бачыць тэрыторыю вакол яе, і дзе няма месцаў для засад драпежнікаў. Птушкі кепска лётаюць, калі іх пёры мокрыя; пакіданне каля метра адкрытай прасторы з усіх бакоў ванны дазволіць птушкам бачыць магчымую небяспеку за час дастатковы для ўцёкаўSally Roth (1998). Attracting Birds to Your Backyard: A Rodale Organic Gardening Book, also on p. 18. Rodale Press Inc., Emmaus PA, .. Калі ванна занадта глыбокая, некаторыя птушкі будуць баяцца заходзіць у ванну і будуць карыстацца ёю толькі для піцця.

Расліны , дэкаратыўныя расліны, якія даюць ягады, жалуды, арэхі, насенне, нектар і іншую ежу, а таксама матэрыялы для будаўніцтва спрыяюць здароўю і новым пакаленням птушак. Гэтыя дадатковыя выгоды таксама могуць павялічыць назіральныя папуляцыі птушак у садзе. Традыцыйныя метады барацьбы са шкоднікамі ў арганічным садзе і любым ландшафце — высадка і паяданне шкодных насякомых птушкамі.

Высокія кусты і дрэвы паблізу ванны дазваляюць рабіць кароткія і бяспечныя «падлёты» птушак да яе. Ванна прыцягне больш птушак, калі яе размясціць там, дзе напалоханая птушка можа лёгка ўзляцець на галіну або месца адпачынку, калі яе патурбуюць або нападуць.

Тэхнічнае абслугоўванне Ванна для птушак патрабуе рэгулярнага догляду і свежай вады. Прэсная вада і ачыстка важныя з прычыны магчымых неспрыяльных наступстваў для здароўя птушак, якія п’юць брудную ваду або ваду забруджаную экскрэментамі, лічынкамі камароў, водарасцямі або грыбкамі.

Абслугоўванне некаторых ваннаў для птушак можа быць так сама простым, як мыццё і напаўненне некалькі разоў на тыдзень, але гэта залежыць ад матэрыялаў, з якіх зроблена ванна. Ёсць розныя метады і рэчывы, якія можна выкарыстоўваць для ачысткі ванн, у тым ліку невялікая колькасць адбельвальніка, мацярдушкі або аліўкавага алею або наяўныя ў продажы нетаксічныя мыйныя сродкі. Бетонныя ванны для птушак, звычайна, замшэлыя і становяцца слізкімі, што патрабуе час ад часу чысціць іх жорсткай шчоткай. Пластыкавыя або смаляныя ванны для птушак, магчыма, спатрэбіцца асушыць, выцерці ручніком і зноў напоўніць.

Камары і лічынкі камароў — самая сур’ёзная патэнцыйная небяспека для здароўя птушак, якая можа быць выклікана кепскім доглядам ванны. Каб прадухіліць з’яўленне лічынак камароў, штотыдзень мяняйце ваду, каб перапыніць 7-10-дзённы цыкл размнажэння камароў, або выкарыстоўвайце аэратар для вады, каб разбурыць нерухомую паверхню вады, патрэбную камарам для адкладвання яек. Камерцыйныя прадукты, якія змяшчаюць (Bti), смяротную для камароў, але нетаксічную для чалавека і дзікай прыроды, таксама можна выкарыстоўваць для барацьбы з камарамі.

Спасылкі

Bird baths and birdwatching

Катэгорыя:Будаўнічыя элементы і канструкцыі Катэгорыя:Садова-паркавыя збудаванні