Такы́ры (ад цюрк. — гладкі, роўны, голы) — форма рэльефу, плоскія паніжэнні ў пясчаных, гліністых і камяністых пустынях і паўпустынях, таксама глебы, якія ў іх утвараюцца. Уласцівы пустыням і паўпустыням Азіі, Аўстраліі, Паўночнай Амерыкі.

Такырны рэльеф утвараецца на дне паніжэнняў, перыядычна перасыхаючых азёр у летні перыяд. У вільготны перыяд такыр пакрыты тонкім слоем вады. Пасля знікнення вады застаецца глейкая гразь, якая высыхае і памяншаецца ў аб’ёме, пакрываецца скарынкай, разбітай на кавалкі рознай формы і памераў у залежнасці ад складу глебы, ступені засоленасці і інш. Памеры кавалкаў глебы складаюць 6—12 см у папярочніку. Плошча такыраў вагаецца ад некалькіх квадратных метраў да некалькіх соцень квадратных кіламетраў. Расліннасць на такырах адсутнічае або амаль адсутнічае. На іх сустракаюцца водарасці, лішайнікі, рэдкая палынна-салянкавая расліннасць.

Такыры распаўсюджаны галоўным чынам у старажытных дэльтах рэк (Амудар’я, Сырдар’я, Мургаб, Тэджэн, Кашкадар’я і інш.), ніжніх частках падгорных раўнін (Прыкапетдагскай, у заходніх адгор’ях Гісарскага хрыбта) і ў плоскіх міжградавых паніжэннях пясчаных пустынь Каракумы і КызылкумПустыни Туранской низменности и Прибалхашья. Такыры // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов.

Зноскі

Літаратура

Такыр // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 308.

Спасылкі

Пустыни Туранской низменности и Прибалхашья. Такыры // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов Мамедов Б. К., Иванов А. П., Арнагельдыев А. Эрозионные процессы в такырах // Гидрометеорология и экология. № 1, 2012. — С. 81—87.

Катэгорыя:Глебазнаўства Катэгорыя:Пустыні Катэгорыя:Адмоўныя формы рэльефу