Талакно́ — аўсяная мука і даўняя страва з яе ў многіх народаў свету. У заходніх і паўночна-заходніх гаворках мае назву мілта.
Традыцыйнае талакно гатавалі з зерня аўса. Папярэдне ачышчанае зерне насыпалі ў чыгунок ці гаршчок, залівалі вадой і ставілі ў печ парыцца, пакуль не выкіпіць вада. Потым зерне сушылі, таўклі ў ступе, палалі ў начоўках, малолі ў жорнах, прасейвалі на густое сіта. Перад спажываннем дробныя крупы размочвалі, муку разводзілі ў халоднай вадзе. Прыгатаваць талакно магчыма як на вадзе, так і на малацэ, дадаючы розныя дабаўкі для паляпшэння густу і пажыўных уласцівасцяўЧем полезно овсяное толокно // РОСКАЧЕСТВО. Портал для умного покупателя.
На паўночным захадзе Беларусі талакно замешвалі ў вялікай колькасці вады і елі лыжкамі, на поўдні — замешвалі гусцей і елі грудкамі. На Віцебшчыне і поўначы Лоеўшчыны талакном называлі прыгатаваную такім чынам муку.
Зноскі
Літаратура
Талакно́ //
Спасылкі Чем полезно овсяное толокно // Сетевое издание «РОСКАЧЕСТВО. Портал для умного покупателя» Каша из толокна. Как сделать полезный и питательный завтрак на скорую руку // Аргументы и факты
Катэгорыя:Мучныя вырабы Катэгорыя:Беларуская кухня Катэгорыя:Казахская кухня Катэгорыя:Кіргізская кухня Катэгорыя:Руская кухня Катэгорыя:Татарская кухня Катэгорыя:Узбекская кухня Катэгорыя:Фінская кухня Катэгорыя:Эстонская кухня