Таласакрато́н — тэктанічна ўстойлівая або маларухомая вобласць ложа акіяна, у межах якой развіты абісальныя раўніны. Тэрмін першапачаткова ўведзены ў 1955 годзе аўстралійскім геолагам Р. Фейрбрыджам для абазначэння кратонаў, якія з’яўляюцца часткай акіянічнай кары.
У складзе таласакратонаў вылучаюць акіянічныя пліты (монакратоны), сярэдзіннаакіянічныя хрыбты, унутрыкратонныя і прыкратонныя валы, вузкія глыбавыя валы горставага тыпу, доўгія зоны разломаў і вулканічныя ўтварэнні. У канцэпцыі «новай глабальнай тэктонікі» (тэктонікі пліт) таласакратоны складаюць частку літасферных пліт.
Гл. таксама Таласакратычныя перыяды
Зноскі
Літаратура
Судариков, В. Н. Геология и минеральные ресурсы Мирового Океана: учебное пособие / В. Н. Судариков, Оренбургский гос. ун-т. — Оренбург: ОГУ, 2012. — 139 с.
Спасылкі Геологический словарь. Талассократон // Усерасійскі навукова-даследчы геалагічны інстытут імя А. П. Карпінскага
Катэгорыя:Кратоны Катэгорыя:Палеагеаграфія