Сапоцкінская пісанка — беларуская традыцыя роспісу велікодных яек.

Захавалася ў г. п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

З’яўляецца адным са старажытных народных відаў роспісу, якія ўвайшлі ў абрад святкавання Вялікадня, прымеркаванага да народных веснавых свят.

З 2016 года знаходзіцца ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь (шыфр 43БК000099, катэгорыя Б*, рашэнне Рады 16.01.2013 № 199, пастанова Савета Міністраў 02.08.2016 № 607, раздзел нематэрыяльная гісторыка-культурныя каштоўнасці)Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2016 года № 607 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыкакультурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўнення ў некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь».

Тэхналогія

Пісанкі — асобны, даволі складаны спосаб распісвання велікодных яек. Класічна на сырым пустым яйку робяцца ўзоры гарачым воскам пры дапамозе «шпількі» («пісак»).

Для роспісу выкарыстоўваюцца: спецыяльны самаробны інструмент — «шпілька» («пісак») — палачка з убітым у тарэц цвічком; пчаліны воск; натуральны фарбавальнік чорна-карычневага колеру з настою кары дубу, вальхі, альховых шышак і ржавага жалеза; свечка.

Традыцыйна фарба рыхтуецца загадзя, за 1—2 месяцы да Вялікадня. Кара дуба, вольхі, шышкі ці іржавае жалеза заліваецца кіпнем. Ставіцца ў цёмнае месца прыкладна на месяц каб атрымаць насычаны цёмны, амаль чорны колер

У дзень роспісу яек расплаўяецца воск. Бярэцца шпілька (пісак), разаграецца на агеньчыку свечкі, акунаецца ў расплаўлены воск (як у фарбу) і наносіцца ўзор на яйка. Такім чынам, паступова пакрываецца ўся паверхня яйка лінейнымі ўзорамі аднолькавай таўшчыні. Загадзя можна пазначыць на яйку ўзор алоўкам.

Размалёванае яйка змяшчаюць у халодную фарбу, якая фарбуе толькі тыя ўчасткі, якія не пакрыты воскам. Калі фарба натуральная, яйкі апускаюць на ноч.

Пасоя таго, як яйка выдаляецца з рондалю з фарбай, нанесены воск стопліваецца над агеньчыкам свечкі. Яйка праціраецца сурвэткай, і ў выніку атрымліваюцца светлыя ўзоры на фоне колеру фарбы

Эстэтыка Сапоцкінская пісанка зазвычай робіцца ў манахромнай гаме, але можна сустрэць і рознакаляровыя прыклады.

Дзеля гэтага, пасля стварэння першага ўзору яйка акунаецца ў разведзеную халодную фарбу (пачынаючы з самай светлай фарбы), дастаецца, праціраецца сурвэткай альбо тканінай. Воскам і шпількай (пісаком) робіцца новы ўзор і зноў яйка акунаецца ў іншую, больш цёмную фарбу. Можна паўтараць гэты спосаб столькі разоў, колькі ёсць жаданне дадаць колераў.

Найбольш пашыраны і любімы матыў Сапоцкінскіх майстрых — круг-разетка, які размяшчаецца па цэнтры яйка, свабодныя плошчы запаўняюцца паўразеткамі, кропкамі, ланцужкамі. Нярэдка цэнтры разетак пападаюць на канцы яйка.

Такая кампазіцыя дыктуецца асаблівасцямі тэхналогіі: майстрыха вялікім і ўказальным пальцамі трымае яйка на канцах і па крузе наносіць узор з кропелек.

Традыцыйным малюнкам на яйках у Сапоцкіне з’яўляецца нанясенне старажытных матываў: птушкі (курыцы), кветкі (рамонкі, дзмухаўцы), яловыя галінкі.

Сучаснае развіццё Сучасны перыяд ў развіцці практыкі традыцыйнага роспісу сапоцкінскіх пісанак звязаны з трыма майстрыхамі: Антаніны Юрчэня , Ларысы Касіцкай і Алены Лашэвіч. Спадарыня Антаніна пераняла традыцыю ад маці і перадала сваім вучаніцам. У 2017 годзе працавала ўжо 14 майстрыхіНа беларускім памежжы захавалі асаблівы роспіс велікодных яек.

У гарадскім пасёлку створаны музей пісанкі ў межах Сапоцкінскага культурна-турыстычнага цэнтру, у якім месціцца звыш за 1,5 тысячы экспанатаў. Калекцыя створана майстрыхамі, мясцовымі жыхарамі, сябрамі музею, гасцямі.

Крыніцы

Спасылкі

Лакальная традыцыя роспісу велікодных яек у г. п. Сапоцкін на сайце «Жывая спадчына Беларусі: інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны» Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь На беларускім памежжы захавалі асаблівы роспіс велікодных яек

Катэгорыя:Культура Гродзенскага раёна Катэгорыя:Сапоцкін Катэгорыя:Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь