Land Rover Wolf — брытанскі вайсковы пазадарожнік, створаны на базе Land Rover Defender і прадстаўлены ў 1994 годзе. З’яўлецца далейшым развіццём машыны Land Rover Snatch.

Апісанне Канструкцыя шасі значна адрозніваецца ад стандартнага шасі ў іншых брытанскіх ваенных машынах. Бакавыя сценкі стандартныя, астатняе — на заказ. Познія версіі Wolf маюць трохкутнае ўзмацненне за пярэднімі апорамі, ні ў адной з іх пярэдняя круглая труба не праходзіць праз асноўныя сценкі шасі. Каб пазбегнуць дадатковых выдаткаў, шасі не ацынкавалі.

Wolf выкарыстоўвае рухавік 300Tdi і шыны Goodyear G90, якія былі спецыяльна распрацаваны менавіта для яго.

Аўтамабілі абсталяваны 24-вольтнай электрычнай сістэмай.

Узбраенне: 12,7-мм цяжкі кулямёт M2 Browning, 7,62-мм кулямёт агульнага прызначэння L7 або, у некаторых выпадках, СТРК MILANJane's International Defense Review: IDR, Volume 31, Issues 5-12, page 55..

Эксплуатацыя Аўтамабілі сталі адным з асноўным транспартных сродкаў брытанскай арміі падчас войн у Іраку і Афганістане. Звычайна выкарыстоўваліся для патрулявання, замест БМП «Warrior». У Афганістане ў сярэднім адна з гэтых машын у тыдзень гублялася ў выніку варожых дзеянняў. Як вынік, з-за слабой абароненасці Wolf сталі замяняць на бронеаўтамабілі Vector, Mastiff і Jackal.

Машына выкарыстоўвалася сілавымі і ваенізаванымі структурамі Аўстраліі, Брунея, Чэхіі, Італіі, Лівана, Літвы, Нідэрландаў, Уругвая.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Wolf Катэгорыя:Пазадарожнікі