Уладзімір Міхайлавіч Тэйтэль (,  — , ) — савецкі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Ленінградскую лётную школу (1928—1929) і Акадэмію мастацтваў (1923—1929). У 1929 годзе сасланы ў Новасібірск. Працаваў на будаўніцтве «Сібкамбайна» (1930—1932), быў галоўным архітэктарам Новасібірска (1932—1935).

Арыштаваны ў 1935 годзе на непрацяглы час, пасля вызвалення працаваў мастаком-кансультантам Мастацкай фабрыкі. Рэпрэсіраваны яшчэ раз у 1938—1940. Пасля вызвалення працаваў у кааператыўным таварыстве «Мастак».

У Новасібірску пабудаваў аэраклуб (1934, стылістыка канструктывізму), фантан-каскад у Першамайскім скверы (1934), жылыя дамы «Сібметалбуда» па вул. Станіслаўскага (1934—1941). Удзельнічаў у рэканструкцыі жылога дома «Сіббудшляху» (1935), будынка трэста «Запсібзолата» (1936; абодва выпадкі — дэкарыравання канструктывісцкіх будынкаў у стылістцы т. зв. «сталінскага ампіру»), Дома Леніна (1940—1944); стылістыцы сталінскага неакласіцызму). Праектаваў будынкі шахт у Кузбасе (1935).

Пахаваны на Заяльцоўскіх могілках Новасібірска (квартал 37).

Літаратура Невзгодин И. В. Архитектура Новосибирска. — Новосибирск: Изд-во Сибирского отделения РАН, 2005. Пивкин В. М. Новосибирские академисты. Очерки об архитекторах Т. Я. Бардте, В. М. Тейтеле и К. Е. Осипове. — Новосибирск, 2001.

Катэгорыя:Архітэктары Новасібірска