Кацярына Эдуардаўна Міро́нава (, Орша — ) — беларуская актрыса тэатра.
Біяграфія Творчую дзейнасць пачала ў 1898 годзе на аматарскай сцэне ў Оршы. Працавала ў трупе Першага беларускага таварыства драмы і камедыі, з 1920 года ў тэатры імя Я. Купалы (БДТ-1). Адначасова ў 1920—1921 гадах актрыса і рэжысёр Другога паказальнага тэатра.
Творчасць Вобразы, створаныя К. Э. Міронавай, вызначаліся лірызмам, дакладнасцю і выразнасцю сцэнічнага малюнка, эмацыянальнасцю, адчуваннем індывідуальнай адметнасці характараў персанажаў. Лепшыя з іх: Паланея («Прымакі» Я. Купалы), Паўліна і маці Дрыля («Канец дружбы» і «Партызаны» К. Крапівы), пані Зямацкая, Маргарыта Лазараўна, Разалія Юльянаўна («Кастусь Каліноўскі», «Перамога», «Запяюць верацёны» Е. Міровіча), княгіня Прушынская («Панскі гайдук» Н. Бываеўскага) і інш.
Узнагароды Заслужаная артыстка БССР (1940).
Літаратура
Міронава Кацярына Эдуардаўна // Памяць: Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі: у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (і інш.). — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 436. Міронава Кацярына Эдуардаўна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя: у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (і інш.). — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 138—139. Яршоў І. А. З першых купалаўцаў // Вёрсты пройдзеных дарог / І. А. Яршоў, В. М. Сіднякова. — Магілёў, 2003. — С. 224—231.
Катэгорыя:Актрысы Беларусі